2011-01-02 13:25:21

Бэнэдыкт ХVI заклікае да ўмацавання сям’і


У нядзелю 2 студзеня, ў разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” Папа паклікаў вернікаў, сабраных на Плошчы Святога Пятра, да ўмацавання і асвячэння сем’яў. Прывітаў таксама ўдзельнікаў вялікае сустрэчы у Мадрыце іспанскіх хрысціянскіх сем’яў.
RealAudioMP3 Дарагія браты і сёстры


Яшчэ раз складаю ўсім пажаданні на Новы Год і дзякую ўсім тым, хто даслаў мне пасланні аб духоўнай блізкасці. Літургія гэтай нядзелі звяртае ўвагу на Уступ да Евангелля Святога Яна, які ўрачыста чытаем ва ўрачыстасць Божага Нараджэння. Гэты выдатны тэкст выказвае, у форме гімна, таямніцу Уцелаўлення, якую прапаведвалі навочныя сведкі, Апосталы, асабліва Ян, якога свята, не дзіва, адзначаецца 27 снежня. Святы Кромацыё з Аквілы адзначае, што “Ян быў самым малодшым з усіх вучняў Пана. Наймалодшым паводле ўзросту, але найстарэйшыі па веры” ( Sermo II ССL 91.101). Калі чытаем: “На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова” ( Ян.1.1), Евангеліст- традыцыйна параўноўваны да арла- узносіцца вышэй чалавечай гісторыі даследваючы глыбіні Бога; але неўзабаве, ідучы за Настаўнікам, вяртаецце да зямнога памеру гаворачы: “І Слова целам сталася” ( Ян 1, 14). Слова з’яўляецца жывою рэчаіснасцю: Бог, які перадаецца, стаецца Сам Чалавекам”. ( J. Ratzinger_ teologia della liturgia, LEV 2010, 618). Сапраўды Апостал Ян сведчыць: “І Слова пасялілася між нас; і мы бачылі Ягоную славу” ( Ян 1,14) “Ён панізіўся, каб прыняць пакору нашай прыроды,- кажа Святы Лявон Вялікі- без памяншэння сваёй вялікасці” ( Tractatus XXI 2, CC 138,86-87). Далей мы чытаем ва Уступе: “І ад поўнасці Яго ўсе мы прынялі ласку на ласку” (Ян 1,16). “Якою ёсць гэтая першая ласка, якую мы атрымалі?- пытае Святы Аўгустын- Ёсць ёю вера”. Другая ласка, адразу ж дадае, з’яўляецца “Вечнае жыццё” ( Tractatus in Ioh. III, 8.9, CCL 36, 24.25).


Затым Папа звярнуўся да сем’яў сабраных у Мадрыце

“Сардэчна вітаю многіх пастыраў і вернікаў, што сабраліся на Плошчы Калюмба ў Мадрыце, каб радасна ўшанаваць вартасць шлюбнага саюзу і сям’і пад лозунгам: “Хрысціянская сям’я надзеяй для Еўропы”. Дарагія браты, заклікаю вас быць моцнымі ў любові і ў пакорным разважанні над Таямніцай Божага Нараджэння, якая надалей прамаўляе да сэрца і становіцца школай сямейнага і братэрскага жыцця. Матчыны позірк Панны Марыі, поўная любові апека Святога Юзафа і чуллівая прысутнасць Дзіцятка Езуса з’яўляюцца празрыстым вобразам таго, чым павінны быць усе хрысціянскія сем’і—сапраўднай святыняй вернасці, павагі і зразумення, ў якіх таксама перадаецца вера, ўмацоўваецца надзея і распальваецца любоў. Заахвочваю ўсіх, каб нанава перажывалі энтузіязм хрысціянскага паклікання ў дамашнім ачагу як сапраўдныя сейбіты любові, якая прыймае, суправаджае і абараняе жыццё. Зрабіце са сваіх дамоў сапраўдны падмурак дабрачынасцяў і ціхую прастору даверу, у якой будзееце ў стане разумна разглядзець заклік Пана, які надалей запрашае ісці за Ім. З гэтымі пачуццямі горача даручаю Святой Сям’і з Назарэту планы і плады гэтай сустрэчы, каб было ўсё больш і больш сем’яў, у якіх пануе радасць, узаемная падтрымка і вялікадушнасць.








All the contents on this site are copyrighted ©.