2011-01-01 16:12:29

Ерусалімскі патрыярхат Армянскай Апостальскай Царквы прыме ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 800-годдзю базілікі св. Якуба ў Сант'яга-дэ-Кампастела


RealAudioMP3 Як паведамляе канцылярыя патрыярхата, армянскія манахі Ордэна Святога Якуба (Сурб Акопац) здзейснілі паломніцтва ў Іспанію па запрашэнні інспектара катэдры святога Якуба іспанскага горада Санцьяга-дэ-Кампастэла Хасэ-Марыі Тыаз Фернантеса. Прыбылі яны ў Іспанію спецыяльна для пакланення мошчам св. Якуба. Тут, у крыпце галоўнага алтара базілікі, у срэбнай рацы, пахавана безглавае цела святога. А галава апостала знаходзіцца ў Іерусалімскім армянскім храме Святога Якава.

Дэлегацыю ўзначаліў кіраўнік аддзела па міжцаркоўных і знешніх сувязях патрыярхата арцыбіскуп Арысая Шырванян. Паломнікаў іспанскі бок сустракаў з асаблівай гонарам. Спецыяльна да іх прыезду былі адкрыты Святыя вароты базілікі святога Якуба, якія расхінаюцца раз у сем гадоў. Інспектар сабора Хасэ-Марыя Тыаз Фернантэса правёў экскурсію па капліцы сабора.

Тут адбылася сустрэча армянскіх паломнікаў з каталіцкім арцыбіскупам Кампастэла Куліанасам Парыо. Падчас гутаркі іспанскі бок прапанаваў да 800-годдзя асвячэння базілікі ў 2011 годзе арганізаваць сумесную з Ерусалімскім патрыярхатам Армянскай Апостальскай Царквы выставу і навуковую канферэнцыю, прысвечаную армянам і святым рэліквіям, якія захоўваюцца ў армянскіх храмах. Пасля гутаркі яе ўдзельнікі накіраваліся ў сабор, дзесолужылі разам Боскую літургію. Набажэнства праходзіла на армянскай і іспанскай мовах.

Паводле падання, пасля пакутніцкай смерці апостала Якуба Зевядзеевага ў 44 годзе ў Ерусаліме, яго астанкі былі пакладзены ў лодку і пушчаныя па хвалях Міжземнага мора. Лодка прыплыла ў Іспанію, дзе, паводле падання, прапаведваў апостал, і была выкінутая на бераг. Тут потым з'явіўся горад Сант'яга-дэ-Кампастэла (Якуб-у-Кампастэлі:з лацінскага Campus Stellae азначае "Месца, пазначанае зоркай”). Існуючую базіліку заклаў ў 1075 годзе Кастыльскі кароль Альфонс VI, а асвечаны ён быў 799 гадоў таму.

У 896-99 гадах на месцы набыцця мошчаў быў пабудаваны невялікі касцёл. Y XI стагоддзі пілігрымка ў Санцьяга-дэ-Кампастэла набыла статус другой па значнасці (пасля паломніцтва ў Святую зямлю).








All the contents on this site are copyrighted ©.