2010-12-31 13:50:12

“Octava Dies” айца Фэдэрыко Лёмбардзі, генеральнага дырэктара Ватыканскага Радыё


RealAudioMP3 Божае Валадарства “падобнае да дрожджаў для чалавецтва: калі іх нехапае, прыбывае менш сілаў, якія папіхаюць ўперад сапраўднае развіццё: менавіта жаданне працаваць для супольнага дабра, да самаадданага служэння іншым, да мірнай барацьбы за справядлівасць. Верыць ў Бога, які зажадаў падзяліць нашу гісторыю з’яўляецца пастаянным заахвочаннем да ўдзельнічання ў ёй, нават сярод яе супярэчнасцяў”. Гэтыя словы Папы з ягонага Каляднага паслання “Urbi et Orbi”асвятляюць пераход ад старога да новага года, час балансаў і перспектываў, з позіркам на мінулае і ў будучыню.
Так ёсць таксама з вернікамі, якія цвёрда стаяць на зямлі, але ў той самы час, з вачыма звернутымі да неба. Няхай Каляднае пасланне як і пасланне на Сусветны Дзень міру 1 студзеня 2011 года аб рэлігійнай свабодзе, указваюць пра клопат Касцёла пра тое, што адбываецца навокал нас, на кожным кантыненце. Але асабліва няхай ўказваюць на тое, як святло веры захоплівае ў глыбіні адносіны паміж тым, што матарыяльнае і земскае ў гісторыі чалавецтва, і тым што маральнае і духоўнае. З гэтага пункту гледжання рэлігійная свабода непарыўна звязана з чалавечаю годнасцю і з’яўляецца неабходнаю як “шлях да міру”. Як сказаў у сваёй прамове Папа Бэнэдыкт ХVI у Вэстмінстэр-Хол, рэлігія не ёсць “праблемай , якую трэба вырашыць” у жыцці грамадства, але ёсць асноўнай часткай рашэння. Толькі ў саюзе паміж розумам і верай, але не ў барацьбе паміж імі, мы можам з упэўненасцю глядзець на выклікі будучыні.








All the contents on this site are copyrighted ©.