2010-12-31 13:51:40

Радыё Ватыкана перадасць на ўласным інтэрнэт-сайце Святую Імшу з нагоды Сусветнага дня міру 1 Студзеня ў 11гадзін па мінскім часе.


Яе ўзначаліць у базіліцы святога Пятра Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI.
Таксама адбудзецца трансляцыя ў прамым тэлеэфіры на шматлікія краіны свету, a відэа- і аўдыё плыню вы знойдзеце на нашым сайце ў Інтэрнэце. Магчыма, каб атрымаць перадачу ў рэальным часе, вам прыйдзецца ўсталяваць Silverlight .

Камэнтар у прамой трансляцыі будзе ісці на шасці мовах: італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай і партугальскай мовах. Перадача- праваздача урачыстасцяў пачатку студзеня будзе мець упершыню каментар таксама на арабскай мове.








All the contents on this site are copyrighted ©.