2010-12-31 13:51:56

В’етнам: католікі здзіўленыя заявай, што Прэзідэнт краіны будзе прысутны на касцельных урачыстасцях


RealAudioMP3 В’етнамскія католікі, як у краіне так і за мяжой, здзіўленыя і засмучаныя, што ў цыпымоніі закрыцця Юбілейнага Года ў марыйным санктуарыі ў Ла Ванг мае прыняць удзел Прэзідэнт краіны. Як паведамляюць дзяржаўныя масс-медыя ён мае выступіць з прамовай ў часе гэтага рэлігійнага здарэння.


Каталіцкі Касцёл В’етнама святкуе 350 гадавіну ўзнікнення ў краіне двух першых апостальскіх вікарыятаў і 50 гадавіну стварэння там біскупскіх сядзіб. На думку прадстаўнікоў каталіцкай грамадскасці прэзідэнт краіны прадстаўляе становішча, якое супярэчнае з прынцыпамі каталіцкай маральнасці,між іншым ёсць прыхільнікам абортаў. Ён таксама нясе адказнасць за парушэнне рэлігійнае свабоды, за адбіраннем Касцёлу маёмасці; ёсць адказным за фізічны гвалт у дачыненні да пратэстуючых хрысціян і маніпуляцыі біскупскімі назначэннямі. В’етнамскія католікі баяцца, што прэзідэнт краіны можа інструментальна выкарыстаць словы Папы Бэнэдыкта ХVI, якія ён сказаў, у часе візіту “Ад Ліміна” в’етнамскім біскупам, што добры католік ёсць добрым грамадзянінам.
Урачыстасцям у Ла Ванг будзе старшынстваваць у днях 4-6 студзеня папскі легат, Прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, кардынал Іван Дыяс.








All the contents on this site are copyrighted ©.