2010-12-31 14:02:57

"Homo caritatis". Энцыкліка Папы Яна Паўла ІІ “Sollicitudo rei socialis” (працяг)


У сённяшняй праграме мы працягнем знаёміцца з энцыклікай Папы Яна Паўла ІІ “Sollicitudo rei socialis” (“З клопатам аб сацыяльным дабрабыце”), аб якой мы ўжо размаўлялі ў папярэдні аўторак. Нагадаю, што тады мы падкрэслілі сувязь гэтай энцыклікі з дакументам Папы Паўла VI “Populorum progressio” (“Развіццё народаў”) і рашэннямі Другога Ватыканскага Сабора. Таксама пазнаёміліся з двума асноўнымі тэмамі энцыклікі, а менавіта тэмай развіцця і тэмай салідарнасці, адной з галоўных цнотаў хрысціянскага жыцця. Сёння мы пагаворым аб граху і “структурах граху”, як іх называе Ян Павел ІІ.

Дарагія сябры, хачу нагадаць, што прызма праз якую Пантыфік глядзіць на рэальнасць у сваёй энцыкліцы з’яўляецца маральнай, ёй характэрны тэалагічны аналіз фактаў. Т.е. Папа звяртае ўвагу на тое, якія каштоўнасці стаяць за той альбо іншай з’явай, што Бог нам хоча паказаць дапускаючы гэтыя здарэнні, да чаго ён нас заклікае, да якой дзейнасці?

Як мы ўжо казалі, Ян Павел ІІ пры аналізе рэчаіснасці заўсёды адштурхоўваецца ад “Божага плану”, “Божага праэкту”. І які ён Божа праэкт? Папа кажа, што чалавек гаспадар усіх рэчаў, над ім няма нічога і нікога акрамя Бога - не эканоміка, не палітыка, не развіццё. Чаму? Таму што усё гэта для чалавека. Бог пажадаў, каб усе людзі маглі развівацца, а усё гэта павінна дапамагаць чалавеку ў яго развіцці.

У гэтым сэнсе варта паглядзець на тое, што перашкаджае дасягнуць гэтай мэты. Энцыкліка звяртае увагу на грахі, якія маюць сацыяльныя наступствы. Тут гаворка ідзе перш за ўсё аб двух з’явах: прага прыбытку і прага ўлады. Т.е. жаданне дасягнуць прыбытку і ўлады любым коштам.

Трэба адзначыць, што Ян Павел ІІ не жадаў дэманізіраваць прыбытак і ўладу саміх па сабе, але адзначыў, што калі яны становяцца мэтай, то становяцца “структурамі” граху. Папа кажа: “неабходна выкрыць існаванне эканамічных, фінансавых і сацыяльных механізмаў, якія па волі людзей, дзейнічаюць амаль аўтаматычна, ствараючы вельмі суровую сітуацыю, у якой адні абагачаюцца, а іншыя становяцца бяднейшымі. Гэтыя механізмы, якія кантралююцца больш развітымі краінамі, спрыяюць іх уласным інтэрэсам, але ў той жа час душаць эканомікі краін меньш развітых”. Далей, Папа апісвае гэтыя сацыяльныя грахі, гэтыя ідалы, якія супрацьстаяць Боскаму праэкту. Папа заклікае да знішчэння гэтых грахоў, для чаго неабходна ўмяшальніцтва Бога, а таксама людзей добрай волі.

Кажучы аб “структурах граху”, Папа звяртаецца да прыкладу існавання двух міжнародных блокаў, капіталістычна-лібералістычнага і калектывіска-марксістскага, каб разгледзіць іх з пазіцыі развіцця. Сапраўдныя імперыялізмы, якія дзеля таго, каб стацца мацнейшымі бесперапынна павялічваюць вытворчасць зброі, садзейнічаюць шматлікім войнам, гарачым і халодным, і марна выкарыстоўваюць зямныя рэсурсы.

Дарагія сябры, гэтыя тры галоўныя тэмы, аб якіх мы размаўлялі: развіццё, салідарнасць і “структуры граху” складаюць аснову энцыклікі Яна Паўла ІІ “Sollicitudo rei socialis” (“З клопатам аб сацыяльным дабрабыце”).

У энцыкліцы Паўла VI Populorum progressio” (“Развіццё народаў”), ужо былі апісаны прычыны недаразвіцця і тлумачэнне, чаму сённяшняя рэальнасць носіць негатыўныя тэндэнцыі. У “Sollicitudo rei socialis” падкрэсліваецца сапраўднае значэнне тэрміну “развіццё” і сучасныя праблемы разглядаюцца з тэалагічнага пункту гледжання.

У гэтым святле Папа, напрыканцы энцыкліцы, дае нам асаблівыя настаўленні, якія ён спадзяецца будуць успрыняты як натхненне да дзейнасці шматлікіх людзей добрай волі. Але у той жа час, Ян Павел ІІ адзначае, што Касцёл не дае тэхнічных рэкамендацый, але дае толькі прынцыпы для разважання, крытэрыі для ацэнцы і агляд магчымых накірункаў для дзейнасці.

Такім чынам ці будуць рэалізаваны у дзейнасці разважанні Яна Паўла ІІ, залежыць толькі ад нас. Але некаторыя могуць сказаць, што тое, што кажа Папа немагчыма, што гэта утопія. Але тое што прапаноўвае Папа з’яўляецца пазітыўнай утопіяй, т.е. той якая магчыма, а калі магчыма значыць з’яўляецца абавязкам.

Сацыяльнае навучанне Касцёла, з’яўляецца часткай не філасофіі, але маральнай тэалогіі, таму здзяйсняе заклік да сумлення шматлікіх вернікаў і людзей добрай волі. Гэтае навучанне павінна быць вядома і рэалізавана ў жыцці, таму, што, як казаў Папа Ян ХХІІІ, яно з’яўляецца “неад’емнай часткай хрысціянскага бачання жыцця”.

Евангелле ад Марка дае нам накірунак да дзейнасці, які можна знайсці ў гэтых словах: “меў голад і ты мне даў есці, меў смагу і ты мне даў піць, я быў голы і ты апрануў мяне, быў хворым ці апынуўся ў зняволенні і ты прыйшоў каб наведаць мяне. Але Пане, калі я зрабіў ўсё гэта? Кожны раз, калі робіце гэта аднаму з братоў маіх мне робіце”.

Сацыяльнае навучанне Касцёла грунтуецца менавіта на гэтых прынцыпах. Мы ўсе пакліканы да дзейння, асабліва вернікі. На гэты заклік трэба глядзець з перспектывы словаў Папы

Паўла VI “самы галоўны грэх хрысціян сёння, гэта грэх бездзейнасці”. Энцыкліка “Sollicitudo rei socialis” з’яўляецца менавіта такім моцным маральным заклікам да ўсіх.

Дарагія сябры, мы развітваемся да наступнага аўторка. Пахвалёны Езус Хрыстус!








All the contents on this site are copyrighted ©.