Сёння апублікаваны Апостальскі ліст "Motu Proprio", у якім утрымліваюцца 4 законы
для прадухілення і процідзеяння незаконнай дзейнасці ў галіне грашова-крэдытных і
фінансавых аперацый, а таксама тэрарызма.
У ажыццяўленне валютнай
канвенцыі ад 17 сьнежня 2009 (2010 / C 28/05) між горадам-дзяржавай Ватыкан і Еўрапейскім
Саюзам прынятыя новыя лігітымныя акты:
"Закон аб папярэджанні і процідзеянні
адмыванню сродкаў, атрыманых шляхам злачыннай дзейнасці і фінансавання тэрарызму ";
-
"Закон аб махлярстве і падробцы банкнот і манет еўра";
- "Закон, які тычыцца
памеру, спецыфікацыі, рэпрадукцыі, замены і аб ажыццяўленні мер супраць неадпаведных
банкнот еўра і канфіскацыі з выкарыстання банкнот еўра "
-" Закон аб выглядзе,
унітарным значэнні і тэхнічных характарыстыках, а таксама аўтарскіх правах на праекты
нацыянальных манет еўра, прызначаных для абароту ".
Працэс распрацоўкі згаданых
вышэй законаў прайшоў пры садзейнічанні Змешанага камітэту з адказных прадстаўнікоў
дзяржавы Ватыкан і Еўрапейскага Саюза. Дэлегацыя Еўрапейскага саюза складаецца
з прадстаўнікоў Камісіі ЕС і Італьянскай Рэспублікі, а таксама прадстаўнікоў Цэнтральнага
Еўрапейскага Банка.
Закон аб папярэджанні і процідзеянні адмыванню грошай і
фінансавання тэрарызму апублікаваныя разам з гэтым камюніке, у той час як іншыя будуць
апублікаваныя на вэб-сайце горада-дзяржавы Ватыкан на адрасе www.vaticanstate.va
Ватыканскія
законы выдадзеныя ў форме Апостальскага ліста "Motu Proprio".
Апостальскім
Пасланнем, апублікаваным сёння і падпісаным Вярхоўным Пантыфікам Папам Бэнэдыктам
XVI, сярод іншага пастанаўляецца, што Закон горада-дзяржавы Ватыкан і яго наступныя
мадыфікацыі распаўсюджваецца на ўсе Дэкастэрыі Рымскай курыі і усе ўстановы або
юрыдычныя асобы, якія залежаць ад Святога Пасаду , сярод якіх разам з іншымі інстытут
IOR: з тым каб пацвердзіць цвёрды намер гэтай фінансавай структуры дзейнічаць у адпаведнасці
з прынцыпамі і крытэрамі, прынятымі на міжнародным узроўні.
Hовыя законы з'яўляюцца
часткай высілкаў Апостальскага Пасаду на карысць справядлівага і сумленнага сацыяльнага
парадку. Ні ў які час нельга занядбоўваць ці паслабняць "вялікіх прынцыпаў сацыяльнай
этыкі, такіх як празрыстасць, сумленнасць і aдказнасць " (Энцыкліка. Бенедыкта XVI,
"Caritas in Veritate,р. 36).