2010-12-29 16:46:00

Бэнэдыкт ХVI: Святая Кацярына з Балоніі прыкладам пакоры і паслухмянасці


RealAudioMP3 Сёння ў часе агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа гаварыў аб прыкладзе пакоры і паслухмянасці, кларыскі, Святой Кацярыны з Балонні, якая жыла ў ХV стагоддзі. Святы Айцец адзначыў, што гэтыя дабрачыннасці з’яўляюцца асновай для надзейнага выконвання ўлады. У зале Паўла VI сабралася больш за 8 тысяч вернікаў.
Дарагія браты і сёстры


У нядаўняй катахэзе я гаварыў аб Святой Кацярыне са С’ены. Сёння хацеў бы пазнаёміць вас з іншаю Святою, менш вядомаю, Святой Кацярынай з Балоніі.

Нарадзілася яна 8 верасня 1413 года. Вестак з ейнага дзяцінства мы маем вельмі мала. З дзяцінства жыла ў Балоніі, ў доме дзядулі і бабулі. Пазней ейная маці, якая была вялікай веры, разам з Кацярынай, якая мела тады 10 гадоў, перайшла жыць у горад Фэррара. У 1427 годзе, маючы толькі 14 гадоў, Кацярына вырашае прылучыцца да групы маладых жанчын з высакародных сем’яў, якія жылі разам, прысвяціўшы сябе Богу. Ейная маці, якая была вялікай веры, згаджаецца на гэта, хаця мела іншыя планы адносна ейнага жыцця.


Заслугоўвае ўвагі духоўны прагрэс Кацярыны на гэтым новым этапе жыцця, але яна таксама перажывала вялікія і страшныя выпрабаванні, асабліва спакусы дэманаў. Яна перажывае глыболкі духоўны крызіс аж да момантаў адчаю. Пасля многіх пакут Пан суцяшае яе: у візіі дае дакладнае ўяўленне аб рэальнай прысутнасці Еўхарыстыі, разуменне настолькі яркае, якое Кацярына не можа выказаць словамі.


У той самы час спадаюць на супольнасць цяжкія выпрабаванні: узнікае напружанасць паміж тымі, хто хоча прытрымлівацца духоўнасці Аўгустына і тымі, што больш нахіляліся да францішканскай духоўнасці.
Паміж 1429 і 1430 гадамі кіраўнік групы, Люсія Маскэроні, пастанаўляе заснаваць манастыр аўгусцінцаў. Кацярына, аднак, з іншымі сяброўкамі, выбрала рэгулу Святой Кляры з Асізі. Гэта быў дар Божага Провіду, таму што супольнасць жыла недалёка ад Касцёла Святога Духа, пры манастыры Братоў Меншых, якія адобрылі іхнюю супольнасць. Кацярына і яе сяброўкі могуць, такім чынам, рэгулярна прысутнічаць на набажэнствах і атрымліваць належную духоўную дапамогу. Мелі таксама радасць слухаць казанні Святога Бэрнарда са С’ены.
У 1431 годзе Кацярына перажыла канчатковы суд. Старшная сцэна праклятых стае стымулам да мацнейшай малітвы і пакаяння дзеля збаўлення грэшнікаў. Д’ябал працягвае нападаць на яе, але яна даручае сябе поўнасцю Богу і Найсвятой Панне Марыі.


У манастыры Кацярына працуе як прачка, швачка, пекар і даглядае за жывёламі. Выконвае ўсё, нават самае пакорнае служэнне з вялікай паслухмянасцю. Дзеля гэтай паслухмянасці прыняла ролю выхавання паслушніц, хаця лічыла, што не ў стане выканаць гэтую задачу, але Бог працягваў захапляцца ёю Свёю прысутнасцю і сваімі дарамі.
У 1456 годзе у Балоніі ствараецца новы манастыр і Кацярына прыбывае туды як настаяцелька. Яна прыбыла разам з 18 законніцамі і ёсць першаю ў малітве і ў служэнні іншым. Жыве ў глыбокай пакоры і беднасці. У міжчасе Кацярына пачала страшна хварэць. У 1463 годзе ейная хвароба пагаршаецца. Яна збірае свае законніцы, каб абвясціць ім аб сваёй нямінучай смерці і заахвочвае іх, каб яны зберагалі законныя рэгулы. 9 сакавіка 1463 года Кацярына памерла.
Была кананізаваная Папам Кліментам ХІ у 1712 годзе. У Балоніі ў манастыры Божага Цела спачываюць ейныя астанкі.

На заканчэнне сваёй катахэзы Святы Айцец адзначыў, што Святая Кацярына “сваім словам і жыццём з’яўляецца моцным стымулам для нас, каб мы заўсёлы былі блізка Бога, каб штодзёнь выконвалі волю Божую, нават тады, калі гэта не адпавядае нашым планам” . Святая Кацярына з Балоніі адрэагорўвала як і мы з прычыны пакутаў і сумненняў, адчувала сябе пакінутай Богам, перажывала дасведчанні цемры веры. Аднак, у кожнай з гэтых сітуацый, “заўсёды трымала Бога за руку” і “ідучы разам з Панам яна знаходзіла правіны шлях, шлях Святла”. Такім чынам яна нам гаворыць: “Смеласці, не пакідайце рукі Пана”.

Яшчэ Святы Айцец сказаў, што ўвесь жыццё Кацярына з Балоніі з’яўляецца прыкладам пакоры і паслухмянасці. Яна бачыць непаслухмянасць як знак духоўнай ганарыстасці, якая знішчае ўсе іншыя цноты. “Няхай прыклад Кацярыныц заахвоціць нас да пакорнай паслухмянасці Божай волі ў нашым паўсядзённым намаганні, каб заставацца вернымі Яго планам адносна нашага жыцця”- сказаў Бэнэдыкт ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.