2010-12-29 16:46:18

Iнтэнсіўны год Бенедыктa XVI.Вынікі 2010 падводзіць айцец Фэдэрыко Ломбардзі.


Пяць міжнародных, чатыры паездкі па Італіі, Апостальскае настаўленьне, кансысторыя, Сінод, 45 Агульных аўдыенцый, кніга-інтэрв'ю - гэта толькі некаторыя лічбы, якія характарызуюць дзейнасць Бенедыкта XVI у 2010 годзе.
Як 20 снежня ў сваёй прамове да Рымскай курыі сказаў сам Папа, прайшоўшы год быў адзначаны паведамленнямі аб гвалтоўных злоўжываньнях, якія былі здзейсненыя некаторымі членамі духавенства. Гэтую болючую тэму найперш акрэсліў Генеральны дырэктар Радыё Ватыкана, а таксама кіраўнік Залі друку Святога Пасаду а.Фэдэрык Ламбардзі.
- Праблема, якая асабліва выявілася ў гэтым годзе, не новая. У такіх краінах, як Злучаныя Штаты, паўстала з вялікай моцай ужо з 10 гадоў таму. Акрамя таго, у Ірландыі яна ўваходзіць каранямі ў мінулае, і на працягу 2009 года была ў цэнтры ўвагі Святога Айца разам з ірландскімі біскупамі: для вырашэння яе Папа накіраваў спецыяльны ліст католікам ў Ірландыі.

Праўда, што ў гэтым годзе праблема з сілай была ўзнятая і ў іншых еўрапейскіх краінах, што прывяло да значнага абурэння і неспакою. Бенедыкт XVI прыняў шэраг мер і акцый, накіраваных на выкараненне і папярэджанне ў далейшым гэтай праблемы. Сваімі сустрэчамі з ахвярамі Пантыфік паказаў, што неабходна мець стаўленне і гатоўнасць выслухаць, зразумець, прыняць удзел у пакутах. У многіх выпадках ён даў дакладныя рэкамендацыі касцёлам для ўзняцця глыбокага абнаўлення.Усе памятаем выступленне на завершанне Года святарства, якім мы ўсё глыбока крануты. Папа таксама абадзёрыў тых , хто займаецца практычна прадухіленнем і лячэннем гэтых ран. Таму мы стаім на шляху да пераадолення трагедыі гэтага скандалу.
Не толькі святасць святароў, але важнаю ёсць і тэма сэксуальнасці і павагі асобы ў абліччы выпрабаванняў сучаснага свету, дзе так часта адчуваецца недахоп у гэтай тэме: у памернасці сэксуальнасці і пачуццёвасці. Я спадзяюся, што з гэтай вялікай трагедыі Касцёл выйдзе абноўленым і атрымае імпульс да больш глыбокага служэння чалавечай годнасці, святасці жыцця.

На пытанне аб сітуацыі з рэлігійнай свабодай кіраўнік прэсцэнтру Ватыкана адказаў:

- Звычайна, калі мы думаем пра пераслед, цяжкасці хрысціян, мы глядзім у першую чаргу на Блізкі Усход. Але на жаль, таксама ў многіх іншых рэгіёнах свету ёсць праблемы: думаю пра падзеі ў Індыі, Філіпінах і іншых азіяцкіх рэгіёнах. Мы вельмі засмучаныя, асабліва ў апошнія месяцы, праблемамі свабоды сумлення хрысціянаў у Кітаі. Святы Пасад па гэтым пытанні зрабіў вельмі выразныя і важныя ўмяшання. Пасланне на Сусветны дзень міру,аднак, заклікае пашырыць наш позірк і на Захад, на секулярызаванае грамадства. Тэрмін «хрысціянафабія» быў упершыню выкарыстаны Папам ў прамове да Рымскай курыі, і гэта з'ява кранае таксама еўрапейскія краін і іх культуры, выяўляецца ў спробах выдаліць хрысціянства з грамадскага жыцця і, у прыватнасці, хрысціянскія сімвалы і знакі ды выявы, аўтэнтычныя для еўрапескага жыцця. Сцверджаная правам, магчымасць свабодна і ясна вызнаваць сваю хрысціянскую веру ва ўсіх частках свету, нават у сэкулярызаваных краінах, ёсць ўкладам ў агульнае добро грамадскага жыцця – гэта сталася адным з найбольш значных пасланняў Свяцейшага Айца ў час паездкі ў Вялікабрытанію. Было яно ўважліва пачута, асабліва прамова Папы ў Вестмінстэр Холле.

2010 год быў азначаны спецыяльнай асамблеяй Сіноду Біскупаў на Блізкім Усходзе...

-Але, на жаль, нават пасля Сінода адбыліся гвалты і новыя цяжкасці для хрысціян - прыгадаем,напр, напад падчас Імшы ў сірыйскім абрадзе на касцёл у Багдадзе. Сінод даў ўражанне жыццяздольнасці, мэтанакіраванасці, жаданне хрысьціянаў розных абрадаў, розных супольнасцяў актыўна дзейнічаць у рэгіёне. Гэта - знак надзеі, нягледзячы на ўсе яшчэ існуючыя выпрабаванні, і ня толькі ў Святой Зямлі.

Сярод новых рашэнняў, прынятых Папам сёлета,- стварэнне Папскай Рады для новай евангелізацыі.

 
- Магчыма стварэнне новай Рады Святога Пасаду было сюрпрызам, таму што лічылася, што Рымскай курыі не патрэбныя новыя інстытуцыі. Аднак гэта вельмі выразны сігнал: прыярытэт абвяшчэння Евангелля ў місіі Царквы на працягу ўсёй гісторыі, нават у цяжкіх сітуацыях. Дикастер для новай евангелізацыі - гэта націск у кантэксце больш шырокай дзейнасці Касцёла для Дабравешчання ў сучасным свеце.
Мы працягваем адкрываць новыя рысы пантыфікату Бенедыкта XVI ў кірунку адкрытасці і падвышэння ролі СМІ. Існавала перакананне, што, у параўнанні з вялікім папярэднікам Папам Янам Паўлам ІІ, не вельмі камунікатыўным здаваўся Бенедыкт XVI .

На самай справе, ён знайшоў свой уласны спецыфічны стыль для перадавання свайго навучання. Падумаем, напрыклад, аб кнізе "Езус з Назарэта", другі том якога мы чакаем. Гэта цікавая кніга, асабовая,напісаная папам-багасловам.Ён шукае дарогі да сучасных сэрцаў і розумаў. Вось, напрыклад, ягоная кніга-інтэрв'ю, адно з асноўных новаўвядзенняў, не існуючых раней у папстве. Хацеў бы таксама звярнуць увагу на іншыя, класічныя формы абвяшчэння, такія як гаміліі, навучанні і вялікія прамовы: сінтэз тэалогіі і духоўнасці для сучаснага Касцёла.
Вось пра гэтыя этапы года прыпомніў айцец Ламбардзі








All the contents on this site are copyrighted ©.