2010-12-29 16:50:05


33 Еўрапейская Сустрэча Моладзі ў Ратэрдаме


RealAudioMP3 У першай медытацыі, падчас малітвы, якая адкрыла 33 Еўрапейскую Сустрэчу Моладзі ў Ратэрдаме, прыёр /куменічнае Супольнасці з Тэзэ’, брат Алоіс сказаў, што “жыццё гэта дар, які не паходзіць ад нас”. Ён прамаўляў да каля 30 тысяч маладых людзей, якія прыбылі з усёй Еўропы.

Законнік патлумачыў, што падчас сустрэчы ў Ратэрдаме, моладзь павінна шукаць радасці. Тым самым ён спаслаўся да свайго “Ліста з Чылі”, тэмай якога з’яўляецца радасць. Менавіта і гэтая тэма ёсць прадметам разважанняў Еўрапейскай сустрэчы.

Брат Алоіс далей адзначыў, што ў гэтыя дні маладыя людзі павінны намагацца адрадзіць сваю радасць, якая не ёсць лёгкаю радасцю, уцёкам ад цяжкасцяў і пакут. “Гэта, хутчэй падзяка за дар жыцця. Я хаце бы з націскам падкрэсліць слова “дар”. Жыццё гэта дар, які не паходзіць ад нас”.- сказаў ён.


“Сёння мы маем пачуццё, што мы самі можам ствараць сваё існаванне. Гэта праўда, што тэхнічны прагрэс дае нам нявычэрпныя творчыя магчымасці, каб мы бралі свой лёс у свае рукі. Вельмі важным, аднак, мне здаецца, каб мы культывавалі такое стаўленне, якое заключаецца ў прыйманні жыцця, перад усім, такога, які яно ёсць”- сказаў прыёр Супольнасці з Тэзэ’


Затым голас узяло двое дзяцей, якія патлумачылі, што кожнага вечара ў часе гэтае Еўрапейскае Сустрэчы Моладзі, пройдуць малітвы ў інтэнцыі народаў, якія на ёй прысутныя. Першага вечару асаблівы просьбы былі за моладзь Нарвегіі, Швецыі, Фінландыі, Даніі, Партугаліі, Іспаніі і Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.