2010-12-28 17:29:06

Бэтлеем: рэкордная колькасць пілігрымаў у часе сёлетняга Божага Нараджэння


RealAudioMP3 Больш за 100 тысяч паломнікаў наведала сёлета Бэтлеем у часе свята Калядаў. Гэта ў два разы больш, чым у папярэднім годзе і найбольшы іхні лік у апошнія 10 гадоў.


Ізраільскія ваенны ўлады, якія каардынуюць плыню паломнікаў да Палестынскай аўтаноміі, на тэрыторыі якой знаходзіцца горад нараджэння Хрыста,лічаць, што было гэта самае радаснае свята Божага Нараджэння з найбольшым лікам паломнікаў з моманту пачатку, так званай, другой інтіфады у 2000 годзе. Паломнікаў было так многа, што некаторыя з іх мусілі ўдзельнічаць у святочных Літургіях не ў Каталіцкім Касцёле Святой Кацярыны ці ў суседняй Базыліцы Нараджэння, але навонкі - на плошчы Ясляў.


Хрысціяне складаюць адну трэцюю насельніцтва Бэтлеему. У гэтым горадзе жыве сёння каля 50 тысяч жыхароў. У 1950 годзе паслядоўнікаў Хрыста было каля 75 адсоткаў яго жыхароў. Пакінуць Бэтлеем іх прымусіла вайна і цяжкая эканамічная сітуацыя.


На сённяшні дзень мясцовая эканаміка павольна адраджаецца, ажыўляецца таксама рэлігійны турызм.








All the contents on this site are copyrighted ©.