2010-12-27 13:49:09

Інтэрнэт-сэрвісу Ватыкана - 15 гадоў. Усведамленне місійнасці на "лічбавым кантыненце”


25 снежня 2010 года адзначана 15-годдзе прысутнасці Святога Пасаду ў Інтэрнэце. Яна пачалася з онлайн паслання Папы Рымскага Яна Паўла II на Каляды 1995 года у сайце www.vatican.va Святы Пасад адзначае гэтую гадавіну не толькі адмысловым штэмпелям Ватыканскага паштовага аддзялення і медалямі, але шэрагам новых праектаў. Аддзяленне Ватыкан-Інтэрнэту уключана ў тры офісы Упраўлення тэлекамунікацый Дзяржавы Ватыкан. Старонка www.vatican.va цвёрда стаіць сярод 10 000 самых наведвальных у свеце.

“У Каляды не шмат месца для святкавання юбілею. Ён адзначаны развіццём і тым, што Ватыкан хоча прапанаваць усё новае ў Інтэрнэце, прымаючы на сябе задачу зразумець, як зрабіць больш плённым прысутнасць Папы Рымскага ў гэтай новай культурнай рэальнасці”-,
растлумачыў біскуп Лусіо Адрыян Руіс, аргентынскі святар, кіраўнік адпаведнага Упраўлення.
Вэб-сайты "Радыё Ватыкана" (www.radiovaticana.org) і Папскай рады па сродках масавай камунікацыі (www.pope2you.net), у цесным супрацоўніцтве з Ватыканскім тэлецэнтрам перадалі цяпер ў першы раз святкаванне Раства Хрыстовага і гамеліі Папы Бэнэдыкта XVI праз сістэмы высокага вырашэння лічбавага сігнала, у сінэргіі з Інтэрнэтам Ватыкана. "Мы усведамляем сваю адказнасць, бо як бы з’яўляемся "рукамі і нагамі” ў лічбавым свеце для Святога Айцеца у гэтай новай віртуальнай евангелізацыі, “у новай лічбавай культуры”,- як сказаў Бэнэдыкт XVI у сваім апошнім пасланні на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі.”

www.vatican.va – старонка,якая атрымлівае ў сярэднім мільён наведванняў у дзень, калі ёсць надзвычайныя падзеі. Вось дзесяць краін, з якіх яны найбольш частыя: са Злучаных Штатаў Амерыкі, Італіі, Іспаніі, Германіі і Бразіліі, затым ідуць Паўднёвая Карэя, Мексіка, Канада, Францыя і Кітай.

У інтэрв'ю, апублікаваным раней у газеце "L'Osservatore Romano,” монсіньёр Руіз сказаў аб прысутнасці Святога Пасада ў Інтэрнэце, "Vatican.va мы лічым свайго роду віртуальным вакном Папы.Мы, аднак, не павінны думаць толькі аб сайце www.vatican.va, але і аб цэлай сям’і сайтаў, якія паказваюць рэаліі Апостальскайсталіцы.
Сярод гэтых сайтаў, напрыклад, www.vaticanstate.va (сайт Ватыкана) і www.resources.va (адна старонка, прысвечаная адказу Касцёла на крызіс сэксуальнага гвалту).

--"Vatican.va” мае 500 000 старонак - палову млна.",- піша біскуп Руіс. Сярод новых праектаў ён абвясьціў: "Мы збіраемся пашырыць радзел ключавых дакументаў Папы, каб можна было мець агульны Збор папскага навучання; лепш асвятляць 'мерапрыемствы, звязаныя з дыпламатычнай дзейнасцю Святога Пасаду. Новыя дакументы рыхтуюцца на розных мовах. Напрыклад, кітайскай.--Мы працуем над стварэннем архіву відэа-дакумантаў Папаў Рымскіх.
Распрацавалі старонкі на рускай і арабскай мовах, хаця тут, з новымі мовамі, ёсць шмат праблем",- сказаў ён.









All the contents on this site are copyrighted ©.