2010-12-27 13:49:43

Даведнік Аб'яўленняў Найсвятой Панны Марыі стварыў французскi тэолаг Рэнэ Лорентэн


RealAudioMP3 Hа 1200 старонках новага выдання, прадстаўленага ў Рыме, распавядаецца аб прыблізна 2400 З'яўленнях Найсвятой Панны Марыі.
" Калі змаўкаюць зямныя знакі, то ажываюць нябесныя", - такое меркаванне аб значэнні багародзічных Аб'яўленняў выказана падчас прэзентацыі кнігі. Яе першае выданне выйшла ў 2007 годзе на французскай мове. Італьянскае выданне дапоўнена яшчэ сотняй новых дадзеных, а ў цэлым , дзякуючы грунтоўнай бібліяграфіі, гэты даведнік можа стаць каштоўным дапаможнікам для далейшых навуковых даследаванняў.
Як адзначыў падчас прэзентацыі выкладчык Папскага універсітэта «Марыянум» айцец Стэфанo дэ Фьйорес, «важнасць З'яўленняў Найсвятой Панны Марыі заключаецца не ў тым, што яны нагадваюць евангельскія падзеі, але ў тым, што яны складаюць трывожны заклік, накіраваны да хрысціянскіх супольнасцяў, якія жыццёвымі звычкамі могуць ўсыпіць сваю хрысціянскую пільнасць ».
Італьянскі журналіст і пісьменнік Саверыо Гаэта адзначыў: "Дэталёвы аналіз, змешчаны ў працы, паказвае на тое, што на працягу двухтысячагадовай гісторыі у ёй прымае ўдзел Найсвятая Панна Марыя,Яе ўдзел з'яўляецца пастаянным і заўсёды адпаведным евангельскаму дабравешчанню» .
Ён дадаў, што Марыйныя санктуарыі сканцэнтраваны на Хрысце, і яны вядуць верных да Езуса. З гэтай прычыны так шматлікія вернікіі ідуць да Маці Бога менавіта ў той час, калі вера выстаўляецца на цяжкія ваыпрабаванні, бо «Марыя, як родная мама, бярэ кожнага чалавека за руку і вядзе да Езуса».










All the contents on this site are copyrighted ©.