2010-12-27 13:48:03

Бэнэдыкт VI да ўдзельнікаў 33 Еўрапейскай Сустрэчы Моладзі ў Ратэрдаме, Галандыя



RealAudioMP3 У сваім пасланні да ўдзельнікаў 33 Еўрапейскай Сустрэчы Моладзі, якая адбудзецца ў Ратардаме, Папа заахвочвае да ахвярнай любові, да акрыцця сапраўднага значэння салідарнасці з церпячымі і да будавання месцаў дабрыні сэрца і даверу. 28 снежня да гэтага галандскага гораду па запрашэнні Экуменічнай Супольнасці з Тэзэ прыбудзе каля 30 тысяч маладых людзей з нашага кантынента.


Святы Айцец просіць сілы і супакою Духа Святога для ўсіх сабраных у Ратэрдаме на заклік Супольнасці з Тэзэ, а таксама для пастыраў, парафій і сем’яў, якія даюць гасціннасць моладзі. Хай Бог вядзе вас і братоў з Тэзэ, якія падрыхтавалі гэтую сустрэчу, да крыніц радасці.


У гэтыя дні вы адкрыеце, што гэтая радасць не аддаляе вас ад салідарнасці з чалавечымі пакутамі, але ёсць глыбока звязана з даверам да Бога. Жывучы гэтым даверам, прыймаючы яго, вы дазваляеце, каб ажыццяўлялася радыкальнае аднаўленне чалавечае істоты, якое прынёс Хрыстус. Не падвяргаючыся ілюзіям індывідуалізму, вы што-раз больш стаеце людзьмі супольнасці, аддаючы сябе ў дары іншым.


Няхай Дух Святы, пасля вашага вяртання дадому, напоўніць вас спачувальнаю любоў’ю, якая не мае межаў, хай вас абдарыць уяўленнем і смеласцю адкрывання таго, як ператвараць вашыя супольнасці ў месцы поўныя дабрыні сэрца і даверу. Супакой, які вам надзеліць, будзе ўплываць на іншых людзей і на свет.


Запрашаючы таксама на сустрэчу ў Мадрыце з нагоды Сусветнага Дня Моладзі ў жніўні будучага года, Святы Айцец даручыў моладзь заступнітву Панны Марыі, Маці веруючых, якая ў Кане Галілейскай была сведкам радасці, якую Яе Сын прынёс свету і ад цэлага сэрца надзяліў сваё апостальскае блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.