2010-12-26 14:32:48

Заклік Папы за мір на Філіпінах і ў Нігерыі


RealAudioMP3 У гэты час Божага Нараджэння жаданне і ўпрошванне міру сталі яшчэ больш інтэнсіўнымі. Наш свет па-ранейшаму намечаны гвалтам, асабліва ў дачыненні да вучняў Хрыста. З глыбокім смуткам я прыняў вестку аб замаху на Каталіцкі Касцёл на Філіпінах, калі адпраўляна там абрады Божага Нараджэння а таксама аб нападах на хрысціянскія Касцёлы у Нігерыі.

Яшчэ раз зямля была апаганена крывёю ў іншых частках свету, як у Пакістане. Жадаю выказаць мае шчырыя спачуванні ахвярам гэтага бессенсоўнага гвалту і яшчэ раз паўтараю мой заклік да адмовы ад шляху нянавісці і заклікаю знайсці мірныя развязкі канфліктаў і забяспечыць дарагім жыхарам бяспеку і супакой. У гэты дзень, у якім ушаноўваем Святую Сям’ю, якая зазнала драматычнае выгнанне ў Ягіпет з прычыны забойчага гневу Ірада, мы ўспамінаем таксама тых, асабліва сем’і, якія вымушаныя пакінуць свае дамы з-за вайны, гвалту і нецярпімасці. Заклікаю вас, такім чынам, далучыцца да мяне ў малітве да Пана, просячы, каб крануў сэрцы людзей і прынёс надзею, прымірэнне і супакой.








All the contents on this site are copyrighted ©.