2010-12-26 13:57:33

Бэнэдыкт ХVI перад “Анёл Панскі”: хай сем’і служаць жыццю і выхаванню


У нядзелю 26 снежня свае разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” Святы Айцец прысвяціў сям’і. Няхай сем’і, за прыкладам Марыі і Юзафа, служаць жыццю і выхаванню. Сёння Каталіцкі Касцёл ушаноўвае памяць першамучаніка Сцяпана і ўрачыстасць Святой Сям’і.
RealAudioMP3
Дарагія браты і сёстры


Евангелле ад Лукі расказвае, што пастушкі з Бэтлеему, пасля атрымання ад Анёла аб’яўлення аб нараджэнні Мэсіі, “ паспешна пайшлі і знайшлі Марыю і Юзафа і Дзіцятка, якое ляжала ў жолабе” ( Лук. 2.16). Для першых навочных сведкаў нараджэнне Езуса з’явілася, такім чынам, як сямейная сцэна: маці, бацька і нованароджанае дзіця. Вось чаму Літургія, у першую нядзелю пасля Калядаў, ўшаноўвае ўрачыстасць Святой Сям’і. У гэтым годзе яна прыпадае менавіта наступнага дня пасля Калядаў і маючы першанство перад успамінам Святога Сцяпана запрашае нас абажаць гэтую “ікону”, у якой маленькі Езус ёсць у цэнтры чуллівасці і клопату сваіх бацькоў. У беднай стаенцы Бэтлеему- пішуць Айцы Касцёла- ярка свеціць святло, адлюстоўваючы глыбіню таямніцы, якая акружае гэтае Дзіця, якую Марыя і Юзаф захавалі ў сваіх сэрцах і дазваляюць, каб з’яўлялася яна ў іхніх позірках, жэстах і асабліва ў іхнім маўчанні. Яны захоўваюць у глыбіні душы словы , якія сказаў Анёл Марыі: “тое, што народзіцца, Сынам Божым назавецца”.( Лук. 1,35)


Нараджэнне кожнага дзіцяці прыносіць з сабою штосьці з гэтай таямніцы. Добра ведаюць аб гэтым бацькі, якія прыймаюць яе як дар. Нам усім даводзілася часта чуць словы, якія бацька гаварыў маці: “гэтае дзіця гэта дар, цуд”. І сапраўды чалавечыя істоты перажываюць народзіны не як чысты рэпрадукцыйны акт, але бачаць у нараджэнні багацце, маюць пачуццё, што кожнае чалавечае стварэнне, якое прыходзіць у свет, ёсць у поўным значэнні гэтага словам “знакам” Стварыцеля і Айца, які ёсць у небе. Як важна тое, каб кожнае дзіця, што прыходзіць у свет, было прынята сямейным цяплом. Не важныя знешнія камфорты: Езус нарадзіўся ў стайні і як першую калыску меў жолаб, але любоў Марыі і Юзафа зрабіла, што чуў далікатнасць і прыгажосць быць любленым. Гэта менавіта тое, што дае ім упэўненасць і ў меру ўзрастання дазваляе адкрыць ім сэнс жыцця. Святое Сямейства з Назарэта прайшло шматлікія выпрабаванні, як напрыклад тое- аб якім гаворыць Евангелле ад Матэя- менавіта “забіццё немаўлятаў”, што прымушае Юзафа і Марыю ўцякаць у Ягіпет. ( Мат. 2-13-23). Але давяраючы Божаму Провіду яны знайшлі сваю стабільнасць і запэўнілі Езусу спакойнае дзяцінства і грунтоўнае выхаванне


Дарагія сябры, Святая Сям’я, вядома, ёсць ўнікальнаю і непаўторнаю, але ў той жа самы час з’яўляецца “мадэлю жыцця” для кожнай сям’і, таму што Езус, сапраўдны чалавек, зажадаў нарадзіцца ў чалавечай сям’і і робячы так блаславіў яе і асвяціў. Даручым, такім чынам, Панне Марыі і Святому Юзафу ўсе сем’і, каб яны не падалі духам у выпрабаваннях і цяжкасцях, але заўсёды захоўвалі шлюбную любоў і з даверам служылі жыццю і выхаванню.








All the contents on this site are copyrighted ©.