2010-12-25 15:00:35

Прыгадаем далейшы расклад калядных святаў з удзелам Папы Бэнэдыкта XVI


26 снежня ў 13 гадзін у зале Паўла VI Святы Айцец прыме ўдзел у абедзе, што яго намаганнямі атрымаюць бедныя асобы, якімі апякуюцца ў розных спольнасцях Рыма сёстры Ордэна Місіянерак Любові. Такім чынам Папа жадае ўшанаваць 100-ю гадавіну заснавальніцы ордэна — Маці Тэрэзы з Калькуты.

У апошні дзень каляндарнага года, 31 снежня, у 18.00 Святы Айцец узначаліць Нешпары на ўрачыстасць Багародзіцы Марыі, аб’яднаныя з падзякай Пану за мінулы год. А 1 студзеня 2011 г. у базыліцы св. Пятра адбудзецца Імша ў 10.00. У гэтай жа святыні 6 студзеня наступнага года Пантыфік будзе цэлебраваць літургію ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана.

У вігілію гэтай урачыстасці, 5 студзеня, Папа наведае дзяцей у педыятрычнай клініцы «Agostino Gemelli». Маленькія пацыенты атрымаюць ад Пантыфіка падарункі.

10 студзеня 2011 г., ва ўрачыстасць Хросту Пана, Святы Айцец удзеліць дзецям сакрамэнт хросту ў Сікстынскай капліцы.









All the contents on this site are copyrighted ©.