2010-12-25 12:37:53

Каляднае пасланне Святога Айца “Urbi et orbi” ( Гораду Рыму і свету)


“Verbum caro factum est” ( Слова целам сталася)


Дарагія браты і сёстры, што слухаеце мяне з Рыма і з цэлага свету, з радасцю абвяшчаю вам Каляднае пасланне: Бог стаў чалавекам і прыбыў жыць сярод нас. Бог недалёка ад нас: ёсць блізка, па-сутнасці ёсць “Эмануілам”, Бог з намі. Не ёсць чужым: мае твар, твар Езуса.


Гэта пасланне заўсёды новае, заўсёды тое, якое захапляе, таму што пераўзыходзіць ўсе нашыя самыя смелыя надзеі. Перш за ўсё таму, што не ёсць толькі здарэннем, выпадкам, што даверлівыя сведкі бачылі, чулі, змаглі дакрануцца да Асобы Езуса з Назарэта. Будучы з Ім, назіраючы Яго дзеянні і слухаючы Яго словы, яны прызналі ў Езусе Мэсію, і бачачы Яго ўваскрослым, пасля ўкрыжавання, яны былі ўпэўненымі, што Ён, сапраўдны чалавек, быў у той самы час сапраўдным Богам, Адзінародным Сынам, які прыйшоў ад Айца, поўны ласкі і праўды. ( Ян 1,14)


“Слова целам сталася”. Сутыкнуўшыся з гэтым адкрыццём, мы зноў задаем сабе пытанне: як гэта магчыма? Слова і цела на самой справе ёсць процілеглымі адно аднаму; як можа Усемагутнае і Вечнае Слова стаць слабым і смяротным? Існуе толькі адзін адказ: гэта Любоў. Хто любіць хоча падзяліцца з любімым, хоча быць аб’яднаным з Ім і Святое Пісанне паказвае нам вялікую гісторыю любові Бога да свайго народа, якая завяршылася ў Езусе Хрысце.


І сапраўды, Бог не змяняецца: Ён верным Сабе самому. Той, хто стварыў свет ёсць той самы, які клікаў Абрагама і які адкрыў сваё Імя Майсею: Я той хто ёсць... Бог Абраама, Ісаака і Якуба.. Бог міласэрны і ласкавы, многаміласэрны і верны ( Вых. 3, 14-15, 34,6). Бог не змяняецца, Ён ёсць Любоў заўсёды і назаўжды. Ёсць ў ім Самым Еднасць, Адзінтва ў Тройцы і кожная ягоная дзейнасць і слова накіроўваюцца да еднасці. Уцелаўленне з’яўляецца вяршком стварэння. Калі ва ўлонні Марыі, па жаданні Нябеснага Айца і дзеянні Святога Духа, быў зачаты Езус, Сын Божы стаў чалавекам, стварэнне дасягнула сваёй вяршыні. Пачатак ўпарадкаванга сусвету, Логос, пачаў сваё існаванне ў свеце, ў часе і ў прасторы.


“Слова целам сталася”. Святло гэтай праўды адкрываецца ў тых, хто яго прыймае з верай, таму што гэта таямніца любові. Толькі калі веруючыя адкрыюцца на любоў ёсць агорнутыя святлом Божага Нараджэння. Так было і ў бэтлеемскую ноч, так ёсць і сёння. Уцелаўленне Божага Сына з’яўляецца падзеяй, якая адбылася ў гісторыі, але ў той жа самы час яе перавышае. У ночы свету запальваецца новае святло, якое магчыма ўбачыць простымі вачыма веры, лагодным і пакорлівым сэрцам тых, якія чакаюць Збавіцеля. Калі б праўда была толькі простай матэматычнай формулай, у нейкім сэнсе накладалася б на сябе. Калі Праўда ёсць Любоў’ю, жадае веры, “так” нашага сэрца.


А што шукае, па сутнасці, нашае сэрца, калі не Праўды, якая была б Любоў’ю? Яе шукае дзіця, са сваімі пытаннямі, так прываблівымі і ўзбуджальнымі; яе шукае юнак, які шукае глыбокага сэнсу свайго жыцця; яе шукае мужчына і жанчына ў іхняй сталасці, каб кіраваць і падтрымліваць абавязкі ў сям’і і ў працы; яе шукае пажылая асоба, каб споўніць земскае існаванне.


“Слова целам сталася”. Аб’ява аб Божым Нараджэнні з’яўляецца святлом для народаў, для калектыўнага падарожжа чалавецтва. “Эмануіл” Бог з намі, прыбыў як Цар справядлівасці і міру. Ягонае Валадарства- як мы ведаем- не ад гэтага свету, але ёсць найважнейшым з усіх валадарстваў гэтага свету. Ёсць як дрожджы для чалавецтва: калі іх нехапае, прыбывае менш сілаў, якія папіхаюць ўперад сапраўднае развіццё: менавіта жаданне працаваць для супольнага дабра, да самаадданага служэння іншым, да мірнай барацьбы за справядлівасць. Верыць ў Бога, які зажадаў падзяліць нашу гісторыю з’яўляецца пастаянным заахвочаннем да ўдзельнічання ў ёй, нават сярод яе супярэчнасцяў. З’яўляецца крыніцай надзеі для тых, якіх годнасць зняважаецца і парушаецца, таму што Той, Які нарадзіўся ў Бэтлееме прыйшоў вызваліць чалавека ад каранёй ўсялякага нявольніцтва.


Святло Божага Нараджэння нанава блішчыць на той зямлі, дзе нарадзіўся Езус і натхняе ізраільцыянаў і палестынцаў да шукання справялівага і мірнага суіснавання. Суцяшальнае аб’яўленне пра прыход Эмунуіла больш супакойвае і суцяшае ў выпрабаваннях дарагія хрысціянскія супольнасці ў Іраку і на ўсім Блізкім Усходзе, даючы ім суцяшэнне і надзею на будучыню, натхняючы кіраўнікоў гэтых народаў да практычнай салідарнасці адносна іх. Гэта няхай здарыцца таксама на карысць тых, якія ў Гаіці па-ранейшаму пакутуюць ад наступстваў землятрусу і ад эпідэміі халеры, якая выбухла нядаўна. Таксама хай не будуць забытыя тыя, якія ў Калумбіі і ў Венесуэле, але і ў Гватэмале і ў Коста-Рыкі, зведалі нядаўнія стыхійныя бедствы.


Нараджэнне Збавіцеля хай адкрые перспектывы трывалага міру і сапраўднага прагрэсу для народаў Самалі, Дарфуру і Кот-д’Івуары; хай садзейнічае палітычнай і сацыядльнай стабільнасці Мадагаскару; прынясе бяспеку і пашану правоў чалавека ў Афганістане і Пакістане; хай заахвоціць да дыялога паміж Нікарагуай і Коста-Рыка; хай спрыяе прымірэнню на Карэйскім паўвостраве.


Святкаванне народзін Адкупіцеля хай ўзмоцніць дух веры, цярплівасці і мужнасці ў вернікаў Касцёла ў кантынентальным Кітаі, каб не падалі духам з-за абмежаванняў іхняе рэлігійнай свабоды ды сумлення і трываючы ў вернасці Хрысту і ягонаму Касцёлу, хай ўтрымліваць жывое полымя надзеі. Любоў “Бог з намі” хай дасць трываласць ўсім хрысціянскім супольнасцям, якія пакутуюць ад дыскрымінацыі і пераследу і натхніць палітычных і рэлігійных кіраўнікоў узяць на сябе абавязкі паважаць рэлігійную свабоду ўсіх.


Дарагія браты і сёстры, “Слова целам сталася”, і прыйшло жыць сярод нас, ёсць Эмануілам, Богам, які стаў побач нас. Абажайма разам гэтую вялікую таямніцу любові, дайма сябе асвятліць нашае сэрца святлом, якое свеціць ў Бэтлеемскай пячоры. Вясёлых святаў Божага Нараджэння для ўсіх вас!










All the contents on this site are copyrighted ©.