2010-12-25 15:01:14

Mадрыд: Каляды пачынаюць cтарт да Сусветнага дня моладзі 2011.


RealAudioMP3 Калядная кампанія ў Іспаніі ў падтрымку Сусветнага дня моладзі (SMD) ставіць на мэце пераканаць бацькоў і сваякоў, каб дапамаглі ўдзелу дзяцей у SMD ў Мадрыдзе, калі збяруцца юнакі і дзяўчаты з усяго свету. Кампанія будзе праводзіцца таксама ў Інтэрнэце, перыядычных выданняx, на радыё і тэлебачаннi. Сімваламі - кіраўнікамі сталіся Вісэнтэ Дэль Боске, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па футболе; Iмат Шара, дырыжор аркестра, і Леапольд Абадзіа, пісьменнік . Як адзначае агенцтва SIR, мяркуецца нават тэлефанаваць дарослым сваякам, каб ахвяравалі сродкі для ўдзелу дзяцей і ўнукаў у падзеях. Кампанія падкрэслівае ўплыў Сусветнага дня моладзі на жыццё многіх людзей. Спадар Дэль Боске, спасылаючыся на прыклад юнацкай футбольнай каманды Іспаніі, якая выйграла Кубак свету, адзначае, што "ў спорце, як у жыцці, трэба мець цвёрдыя каштоўнасці і дзейнічаць адпаведнa веры ". Спадар Шара ў кліпе кажа пра падарожжa салідарнасці ў Замбіі, якое дала сведчанне шчодрасці іспанскай моладзі, а спадар Леапольд Aбадзіa прызнае, што кожнае свята Божага нараджэння стварала праблемупадарункаў для дзяцей і ўнукаў, але ў гэтым годзе лепшы падарунак -білет на ўдзел у моладзевай сустрэчы. "
Па словах Габрыэля Гансалеса Андрыё, дырэктарf па маркетынгу Сусветнага дня моладзі (SMD) ,кампанія паклікана паказаць, што гэта двaйны падарунак, таму што кожны, калі зарэгістраваўся, такім чынам унёс свой уклад у фонд салідарнасьці. Ён дапаможа даць ўдзел маладым людзям, якія ня маюць сродкаў, прыбыць на свята каталіцкай моладзі з бедных краін, з краін у стане вайны або разбураных у выніку стыхійных бедстваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.