2010-12-25 15:03:17

Віцебская дыяцэзія запрашаe ў пілігрымку ў Святую Зямлю


У 2011 годзе адбудзецца першая агульнадыяцэзіяльная пілігрымка ў Святую Зямлю з Віцебска. Падрабязнасці адносна раскладу пілігрымкі змешчаны на сайце: www.piligrymka.by.
Ініцыятарам мерапрыемства з’яўляецца біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Пілігрымка прымеркавана да знакавай падзеі — асвячэнне табліцы з малітвай «Ойча наш…» на беларускай мове.Плануецца, што ў набажэнствах у Іерусаліме прымуць удзел некаторыя прадстаўнікі епіскапату з Беларусі, у тым ліку і біскуп Віцебскі. «Хачу маліцца ў храме Pater Noster разам з духавенствам і вернікамі з маёй дыяцэзіі», — паведаміў напярэдадні біскуп Уладзіслаў Блін.
Безумоўна, прыняць удзел у пілігрымцы запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Каардынатар пілігрымак
у Віцебскай дыяцэзіі
кс. Вячаслаў Барок







All the contents on this site are copyrighted ©.