2010-12-24 12:05:31

Каляднае пасланне Папы да брытанскага народу.


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI для рубрыкі "Думка дня" радыё Бі-Бі-Сі (BBC “Thought for the Day”) сёння сказаў:-“Прыпамiнаючы з вялікай пяшчотай мой чатырохдзённы візіт ў Вялікабрытанію ў верасні гэтага года, я рады мець магчымасць яшчэ раз скіраваць маё прывітанне да вас і нават прама звярнуцца да ўсіх англамоўных слухачоў, дзе б яны ні знаходзіліся, у моманце, калі мы гатовыя зноў святкаваць нараджэнне Хрыста.

Нашы думкі вяртаюцца да моманту ў гісторыі чалавецтва, калі абраны Богам народ, сыны Ізраілевыя жылі напружаным чаканнем. Чакалі на Месію, што Бог абяцаў прыслаць юдэям, і ўяўлялі яго як вялікага лідэра, які б іх вызваліў ад замежнага панавання і аднавіў свабоду.

Бог заўсёды верны сваім абяцанням, але часта здзіўляе нас на шляху іх выканання. Дзіця, якое нарадзілася ў Бэтлееме, прынесла вызваленне, але не толькі для людзей таго часу і таго месца - Яно сталася Збаўцам ўсіх людзей - паўсюдна ў прасторы і ў часе гісторыі. Свабода, што Езус прынёс, не была палітычнай, якая здабываецца з дапамогай вайсковых сродкаў, наадварот: Хрыстус разбурыў смерць навекі і аднавіў жыццё праз сваю ганебную смерць на крыжы.

І хаця ён нарадзіўся ў галечы і невядомасці, у далечыні ад цэнтраў свецкай ўлады, ён быў Сын Божы дзеля нас. Дзеля любові да нас ён узяў сабе нашу чалавечую вопратку, якая нясе ранімасць, уразлівасць. Ён адкрыў для нас шлях, які вядзе да паўнаты жыцця, да ўдзелу ў Божым жыцці.

У нашых сэрцах, калі мы зноў разважаем над так вялікай таямніцай ў гэтыя Каляды, мы дзякуем Богу за ласку Яго да нас, і мы радасна паведамляем усім навокал Добрую навіну, што Бог дае нам свабоду ад усяго, што прыгнятае нас: дае надзею і прыносіць нам жыццё.

Дарагія сябры Шатландыі, Англіі, Уэльса і ўсяго англамоўнага свету, я хачу, каб вы ведалі, што я вельмі моцна ў маіх малітвах прыпамінаю аб вас у гэты святы перыяд.
Малюся за вашыя сем'і, вашых дзяцей, за хворых і тых, хто пакутуе ад якіхбы то ні было цяжкасцяў у гэты час. Малюся асабліва моцна за пажылых людзей і тых, хто набліжаецца канца сваіх дзён. Я малюся, каб Хрыстус, святло народаў, выдаліў цемру з вашага жыцця, асвятліў яго і даў кожнаму ласку адзначыць ў міры і радасці Божае нараджэнне.
Хай Пан блаславіць усіх вас!”










All the contents on this site are copyrighted ©.