2010-12-24 14:41:19

25 снежня Свята Божага Нараджэння


RealAudioMP3 На Каляды, другое па значнасці свята ў хрысціянскай літургіі, Касцёл успамінае праўду, што Бог стаў чалавекам. Божы Сын прыняў чалавечую прыроду, каб у ёй збавіць людзей.

Касцёл падкрэслівае, што Езус Хрыстус, народжаны у Бэтлееме ад Марыі, жонкі цеслі Юзэфа быў сапраўдным Богам і сапраўдным чалавекам. Нараджаючыся як Дзіця, Бог стаў сапраўды Эмануілам- з намі Бог. Езус Хрыстус, Бог-Чалавек, злучыў зямлю і неба, прымірыў чалавека з Богам, зрабіўшы, што чалавек стаў дзіцём Божым.


Нараджэнне Хрыстуса, якое здзейснілася ў вялікім укрыцці, амаль ў поўнай “таямніцы”, сталася ўніверсальным святам, якое далёка выходзіць паза межы хрысціянскага свету. Прынамсі на некалькі дзён яно пераўтварае абліча зямлі прыносячы супакой, прымірэнне, ўзаемную зычлівасць, адкрытасць да іншых. Так раскрываецца праўда аб усеагульным братэрстве і годнасці кожнага чалавека, незалежна ад культурных, расавых, сацыяльных ці інтэлектуальных адрозненняў. Бог-Айцец з’яўляецца прыкладам усялякага сапраўднага бацькоўства, фізычнага і духоўнага.








All the contents on this site are copyrighted ©.