2010-12-23 15:46:39

Італія: камунальныя прыбіральшчыкі Рыму пры сваёй батлейцы ўспамінаюць Папу Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 У аўторак 21 снежня старшныя Папскай рады па культуры кардынал Джанфранко Равазі наведаў славутую батлейку камунальных прыбіральшчыкаў гораду. Батлейка знаходзіцца непадалёк ватыканскіх мураў і кожны год прыходзяць там высокія дастойнікі Ватыкану, ўключна з Папам.

Найчасцей быў там Папа Ян Павал ІІ. Але першым наведаў гэтае месца ў 1974 годзе Папа Павел VI. У 2006 годзе быў там таксама Бэнэдыкт ХVI. Па прыкладу Папы гэтую батлейку наведваюць таксама палітыкі, на чале з Прэзідэнтам Італіі і звычайныя пілігрымы.


Стваральнікі батлейкі ацэньваюць, што з моманту яе стварэння ў 1972 годзе прыбыло да яе больш за два мільёны чалавек. Некаторыя людзі прыходзяць сюды кожны год, бо батлейка пастаянна павялічваецца. Так было з Янам Паўлам ІІ, які быў там 24 разоў, і – як кажуць прыбіральшчыкі гораду- Папа заўсёды быў у стане распазнаць, што змянілася ў новай батлейцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.