2010-12-23 16:41:15

Пасяджэнне прэзідыўма міжрэлігійнага савета СНД адбудзецца ў наступным годзе ў Арменіі.


RealAudioMP3 Пра гэта заявіў кіраўнік Армянскай апостальскай царквы Каталікос Гарагін Другі.
Y Святым Эчміадзінe ён прыняў дэлегацыю Рускай Праваслаўнай Царквы на чале са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапалітам Валакаламскі Іларыён.
Падобныя візіты садзейнічаюць умацаванню брацкіх повязей, лічыць Каталікос Гарагін Другі.
Ён асабліва падкрэсліў важнасць падтрымання цесных сувязяў паміж дpвюма цэрквамі і іх кіраўнікамі. "Дзякуючы падобным кантактам здзяйсняюцца добрыя справы, развіваецца духоўнае жыццё нашых народаў і пераадольваюцца розныя , якія паўстаюць перад царквой і грамадствам", - адзначыў ён.
Каталікос спадзяецца, што ў наступаючым годзе завершыцца будаўніцтва новага комплексу армянскай царквы ў Маскве, і адбудзецца яго ўрачыстае адкрыццё і асвячaнне ў прысутнасці прадстаяцеля РПЦ. "Гэта стане новай праявай векавой дружбы нашых народаў і дзвюх цэркваў", - мяркуе ён.
Мітрапаліт Іларыён перадаў Каталікосу цёплыя прывітанні ад патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Кіраўнік дэлегацыі мяркуе, што чатырохдзённы візіт па благаславенні патрыярха і па запрашэнні Каталікоса дазволіць расейскім святарам лепшым чынам азнаёміцца з дзейнасцю армянскай царквы ў розных сферах і яшчэ больш умацаваць міжцаркоўныя сувязі."Паўночны Каўказ"








All the contents on this site are copyrighted ©.