2010-12-22 16:25:15

Прабабулю Езуса Хрыста звалі Ісмерыя,- сцвярджаюць ірландскія навукоўцы.


RealAudioMP3 Менавіта гэтае імя згадваецца ў самых старажытных і поўных еўрапейскіх летапісах.
Навукоўцы перавялі і адаптавалі апавяд пра святую Ісмерыю, якая пралівае святло на генеалагічнае дрэва Панны Марыі, маці Езуса. Легенда складзена на аснове запісаў XIV стагоддзя ў італьянскай Фларэнцыі.
"Паводле летапісаў, Ісмерыя была дачкой Набона, яўрэя з племя цара Давіда", - сцвярджае аўтар даследавання, гісторык з універсітэта Лімерыка Кэтрын Лоўлесс.

Ісмерыя сталася жонкай Елізея, які ў летапісах апісваецца як "патрыярх Божага народа ". У шлюбнай пары нарадзілася дачка на імя Ганна. Падросшы, яна пашлюбілася з Яўхімам. Ад Ганны і Яўхіма нарадзілася Марыя, якая і сталася маці Езуса Хрыста.

Адпаведна паданню, Святы Елізей памёр, калі дачцы Ганне – будучай бабулі Езуса - было ўсяго 12 гадоў. Сям'я без Елізея збяднела і знайшла прытулак у шпіталі, дзе Ісмерыя нечакана пачала дзеяць цуды. Яны як прадцечныя - нагадваюць тыя, якія пазней здзяйсняў яе праўнук. У прыватнасці, па паданні прабабуля Есуса накарміла сотні хворых адной рыбай, а дапамог ёй у гэтым сам Бог.

Гэтая генеалагічная версія земскага радаводу Збыўцы змяняе існуючыя ўяўленні аб гісторыі сям'і Езуса. Напрыклад, раней лічылася, што Ісмерыя, прылучаная да ліку святых за сваю выключную пабожнасьць без цярпення пакутніцтва, была не маці, а сястрой святой Ганны, бабулі Хрыста.Такім чынам, унукам святой называўся Ян Хрысціцель. Усе тэолагі традыцыйна ўяўляюць Есуса і Яна Хрысціцеля як кузэнаў.

Даследчыкі прызнаюць, што звестак нават пра самую Багародзіцу - Дзеву Марыю (маці Хрыста) вельмі мала згадваецца ў Бібліі. Як кажа прафесарка Кэтрын Лоўлесс, асоба святой Ісмерыі адсутнічае зусім у большасці тэматычных рукапісаў; па-ранейшаму застаецца невядомым і дакладны аўтар падання аб Ісмерыі. На аснове сваіх доследаў ірландская даследчыца Лоўлесс лічыць, што гэта мог быць свецкі чалавек з Тосканы,- паведамляе тэлеканал News One.








All the contents on this site are copyrighted ©.