Ерусалім: у пасланні на Каляды рэлігійныя кіраўнікі асуджаюць гвалт
Рэлігійныя кіраўнікі Ерусаліму ў пасланні на Божае Нараджэнне асуджаюць ўсе формы
гвалту і заклікаюць вернікаў да заангажавання ў карысць міру. “Касцёлы павінны быць,
перад усім, будаўнікамі мастоў пагаднення. Гвалт ніколі не можа быць шляхам да справядлівага
міру паміж народамі”- чытаем у сумесным пасланні рэлігійных кіраўнікоў.
Каляднае
пасланне падпісала 13 праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх кіраўнікоў Ерусаліма,
у тым ліку Патрыярх Тэафіл ІІІ, лацінскі Патрыярха Ерусаліму арцыбіскуп Тваль і кусташ
Святой Зямлі айцец Піццабалла.
У пасланні іерархі падкрэсліваюць, што надзея
на мір і прымірэнне патрабуе актыўнага ўдзелу вернікаў, такім чынам Касцёлы павінны
адыгрываць актыўную ролю ў працэсе мірабудаўніцтва.
Кіраўнікі звяртаюць увагу
на ўклад у справу прымірэння і міру прадстаўнікоў Касцёлаў,якія ўдзельнічаюць ў працы
Савета рэлігійных лідэраў і рэлігійных веравызнанняў у Ізраілі.
У цяперашні
час старшынёй Рады ёсць мельхіцкі арцыбіскуп Хайфы, Эліяс Хакур. У яе склад уваходзяць
кіраўнікі хрысціянскіх Касцёлаў прысутных у гэтай краіне, два галоўныя рабіны, старшыня
друзыйскай супольнасці, старшыня Ісламскага Апеляцыйнага Суда ды кіраўнікі багаістаў,
агмадыйцаў, самарытан і мясцовых копцкіх, асырыйскіх і эфіёпскіх супольнасцяў.
13
студзеня 2011 года Рада сустрэнецца ў Ватыкане з Папам Бэнэдыктам ХVI-