2010-12-22 16:21:15

Ватыкан асуджае неправільнае адчытанне слоў Папы Бэнэдыкта ХVI аб сэксуальнай маралі



Кангрэгацыя Веравучэння запратэставала супраць скажэння слоў Святога Айца ў дачыненні да некаторых пытанняў сэксуальнай маралі. У Ватыкане апублікавана ноту гэтай Кангрэгацыі адносна дрэннага прачытання слоў Папы, якія змешчаныя ў кнізе-інтэрв’ю “Святло свету” Пітэра Сэвальда.
У ноце звернута ўвагу, што часта інструментуюцца думкі Папы да мэтаў і інтарэсаў, якія не маюць ніякай сувязі з сэнсам словаў сказаных Святым Айцом. “Намер Папы ясны: знайсці веліч Божага плану адносна сэксуальнасці”. Бэнэдыкт ХVI не кажа аб маралі шлюбнага саюзу ані таксама аб пытанні антыканцэпцыі, для якіх існуе навука прадстаўлена Папам Паўлам VI у Энцыкліцы “Humanae vitae” “Ідэя, што са слоў Папы можна зрабіць выснову, што ў некаторых выпадках можна карыстацца з прэзерватывы, каб пазбегнуць непажаданай цяжарнасці, з’яўляецца цалкам самавольная і не прытрымліваецца ані яго слоў ані яго думкі”- гаворыцца ў дакуменце, які далей прызнае, што немагчыма запярэчыць, што той, хто выкарыстоўвае прэзерватывы, каб зменшыць рызыку для жыцця іншага чалавекка, хоча паменшыць зло, якое звязана з яго памылковым дзеяннем. У гэтым сэнсе Святы Айцец ўказвае, што выкарыстанне прэзерватывы з мэтай зніжэння рызыкі інфекцыі, можа быць першым крокам на шляху да сэксуальнасці, якую перажываецца інакш, больш чалавечую. Гэтая заўвага цалкам згаджаецца з іншай заявай Святога А йца: “што гэта не ёсць сапраўдны і правільны спосаб, каб змагацца злу ВІЧ”- кажа паведамленне.
Кангрэгацыя Веравучэння адзначае, што ў барацьбе са СНІД-м неабходным з’яўляецца акружэнне хворых належнаю апекаю, лячэнне іх і адукаванне ўсіх, каб змаглі жыць ва ўстрыманасці перад шлюбам і ў вернасці ў шлюбным саюзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.