“ІІ Ватыканскі сабор- компас ІІІ-га тысячагоддзя”. Выпуск 7
Мы працягваем цыкл
разважанняў аб Другім Ватыканскім Саборы, мэтай якіх з’яўляецца адкрыццё нанава скарбаў
сабору і яго актуальнасці ў наш час.
Касцёл мае свае нязменныя памеры, якія
вынікаюць з яго адносін з Трыадзінным Богам. Але ён у той самы час з’яўляецца суб’ектам
гісторыі і як такі змяняецца. Таму могуць існаваць розныя мадэлі Касцёла. Гэтыя мадэллі
дапаўняюць адна адну і не ёсць супрацьлеглымі.
Напрыклад мадэль у выглядзе
“піраміды”, якая існавала да Другога Ватыканскага Сабора, падкрэслівае іерархічнасць
структуры Касцёла і ролю Біскупа Рыма. Сабор, самазразумела, не адхіліў такі пункт
погляду, але яна інтэгральная з супольнаю мадэллю. Канстытуцыя пра Касцёл гаворыць:
“Супольнасць, забяспечаная іерархічнымі органамі, і Містычнае цела Хрыста, бачны сход
і духоўная супольнасць.... не могуць разумецца як дзве асобныя рэчы; наадварот, яны
ўтвараюць адну складаную рэчаіснасць” ( n.8)
Ян Павал ІІ у апостальскім
лісце “Novo millennio ineunte” ставіцца да дырэктываў Другога Ватыканскага Сабору,
якія служаць запэўніць еднасці і гаворыць: “!Зрабіць Касцёл домам і школай еднасці:
вось, што з’яўляецца галоўнай задачай для нас ў новым тысячагоддзі, якое пачынаецца”.
( n.43)
Гэтая духоўнасць еднасці заключаецца ў тым, каб быць абяднанымі
ў разнастайнасці харызмаў дзеля агульнага дабра. На жаль існуе многа ўнутры Касцёла
нездаровага спаборніцтва і многа ёсць карыерыстаў, якія руйнуюць адзінства. Сапраўдны
дух Сабору жадае паглыбіць духоўнае адзінства паміж Папам, біскупамі і святарамі,
паміж пастырамі і ўвесь Божым Народам, паміж духавенствам і законнікамі, паміж асацыяцыямі
і касцельнымі рухамі. Без гэтай еднасці голас Касцёла не будзе чутным у эфектыўны
спосаб сённяшнімі аэрапагамі. Член Касцёла не з’яўляецца членам рэлігійных абрадаў,
але паводле бачання Сабору- гэта частка адзінства, якое ўзмацняецца або аслабляецца
сваёй прысутнасцю.