2010-12-21 15:40:05

Рым: бэатыфікацыйны працэс шматдзетнага сужонства


RealAudioMP3 У Каталіцкім Касцёле сужонцы ў чарговы раз могуць неўзабаве быць паднесенымі да хвалы алтароў. У Вечным Горадзе пачаўся на дыяцэзальным узроўні бэатыфікацыйны працэс Лючыі Гуаландрыс і Сэттіміё Монэллі.
Гэтае сужонства, якое жыло ў мінулым стагоддзі, мела 21 дзіця. Адзін з іхніх сыноў з’яўляецца адным з заснавальнікў законнае супольнасці, якая прытрымліваецца спадчыны айца Максімільяна Кольбэ. Сямёра іхніх ўнукоў уступіла ў закон. Лічыя і Сэттіміё асабіста ведалі Айца Піё, з духоўных парад якога часта карысталіся. Як расказваюць іхнія дзеці бацькі часта вучылі іх даверу ў Божы Провід і прыймання кожнага жыцця як дару.
З 21 дзяцей выжылі 13. У цяперашні час, улічваючы унукаў і праўнукаў, сям’я Монэллі налічвае больш чым 200 чалавек. Сын Стэфан Марыя ў 1990 годзе заснаваў новую супольнасць Францішканаў Непарочнай ( Беззаганнай), якая мае больш за 700 законнікаў і законніц. Другі з сыноў, Піё, ажаніўся і мае 9 дзяцей, з якіх 7 выбрала шлях законнага жыцця.
Пастулатар у бэатыфікацыйным працэсе айцец Максіміліяно Мафэі падкрэслівае, што святасць сужонкаў Монэллі не заключаецца ў тым, што мелі яны так шмат дзяцей, толькі, якім чынам, у які спосаб прыймалі кожнае жыццё. Яны прадстаўляюцца як прыклад святых бацькоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.