2010-12-20 14:07:52

Ізраіль. урад садзейнічае ў арганізацыі святкавання Божага Нараджэння


RealAudioMP3 Ізраільскія ваенныя ўлады і каардынатар дзейнасці ўрада абвясцілі падчас святаў Божага Нараджэння шэраг спрашчэнняў для палестынскіх хрысціян на акупаваных тэрыторыях. У сумеснай заяве яны падкрэслілі, што гэта "акт добрай волі". Менш строгія меры будуць прымяняцца ў перыяд з 19 снежня па 20 студзеня 2011 года.

Згодна з гэтым палажэннем, хрысціяне з Юдэі і Самарыі будуць мець магчымасць, незалежна ад узросту, паехаць у Ізраіль і правесці там ноч. Акрамя таго, пасля папярэдняй праверкі бяспекі, 300 палестынскім хрысціянам было дазволена падарожнічаць з аэрапорта Бэн-Гурыён ў Тэль-Авіве.

Улады таксама паведамілі, што 500 хрысціян з сектара Газа, якія маюць больш за 35 гадоў, атрымаюць дазвол прыехаць да сям'і і ўдзельнічаць у рэлігійных цырымоніях у Юдэі, Самарыі і Ізраілі. Дазвол на ўезд у Юдэю і Самарыю атрымаюць таксама на Божае Нараджэнне 200 хрысціян з іншых арабскіх тэрыторый.







All the contents on this site are copyrighted ©.