2010-12-18 16:46:51

Прызначаны спецыяльны пасланнік Папы на юбілейныя святы ў В'етнаме


Кардынал Іван Дзіас, прэфект Кангрэгацыі па Евангелізацыі Народаў, будзе прадстаўляць Папу Бэнэдыкта XVI на юбілейных святкаваннях 350-годдзя стварэння двух першых Апостальскіх вікарыятаў і 50-годдзя ўтварэння каталіцкай іерархіі. Урачыстасці адбудуцца з 4 па 6 студзеня 2011 году пры Марыйным санктуарыі Ла Ванг.

Даведка: у В'етнаме асноўная рэлігійная група - будысты - 55 працэнтаў насельніцтва, католікі складаюць 7 працэнтаў, астатнія належаць да мноства мясцовых вераванняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.