2010-12-18 16:46:37

Аўстралійскія англікане, якія пераходзяць у Каталіцкі Касцёл, хочуць служыць традыцыйную Імшу


RealAudioMP3 Аўстралійскія англікане, якія ў бліжэйшы час увойдуць у Каталіцкі Касцёл на ўмовах, прапанаваных папам Бенедыктам XVI у дакуменце «Anglicanorum Coetibus», плануюць служыць Імшу ў некалькіх розных гарадах, як толькі ў пачатку 2011 г. новы англіканска-каталіцкі ордынарыяат будзе ўстаноўлены ў Аўстраліі, паведамляе CWN.
Aрцыбіскуп Джон Хепуорт (John Hepworth), кіраўнік Традыцыйнага суграмаджання англіканскіх цэркваў (Traditional Anglican Communion), паведаміў, што ён і іншыя англіканскія прадстаўнікі абмеркавалі зкіраўніцтвам Каталіцкага Касцёлу дэталі ўсталявання новага ордынарыята і асаблівасці літургіі, якая ў ім будзе выкарыстоўвацца.
Аўстралійскі прэлат падкрэсліў, што ў англіканскa-каталіцкім ордынарыяце святары будуць здзяйсняць Імшу ad orientem (тварам на ўсход) - гэта значыць, па старым узоры прынятым перад Другім Ватыканскім саборам. Служэнне Імшы па старой традыцыі шырока распаўсюджана сярод былых англіканскіх святароў, якія перайшлі ў каталіцызм паводле статуту "Anglican use", прынятым пры папе Янe Паўлe II ў 1980 г.










All the contents on this site are copyrighted ©.