2010-12-17 12:39:27

Катэдральны касцёл у Віцебску змяняе свой адрас


RealAudioMP3 Як паінфармаваў на апошнім пленарым пасяжэніі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Уладзіслаў Блін, тытул катэдральнага касцёла Віцебскай дыяцэзіі будзе перанесены з касцёла святой Барбары і нададзены касцёлу Езуса Міласэрнага.

Урачыстасці з гэтай нагоды запланаваны на 18 чэрвеня 2011 года.

Храм быў кансэкраваны 10 кастрычніка 2009 года, і стаў першым за 124 гады новым касцёлам у Віцебску. Будынак мае форму крыжа вышынёй 32 м, даўжынёй 28 м і шырынёй 18 м. Нядаўна пры парафіі Езуса Міласэрнага пачаў дзейнічаць моладзевы цэнтр.







All the contents on this site are copyrighted ©.