2010-12-16 18:02:30

Сустрэча Папы са студэнтамі рымскіх універсітэтаў


RealAudioMP3 Як мінімум 10 тысяч выкладчыкаў і студэнтаў рымскіх універсітэтаў сабраліся сёння на Нешпарах разам з папам Бэнэдыктам XVI у ватыканскай базыліцы. Гэта малітва праводзіцца традыцыйна на пряцягу ўжо некалькіх дзесяцігоддзяў як падрыхтоўка да святаў Божага Нараджэння. Спецыяльна да сённяшняга вечара ў Базыліку св. Пятра прыбыла ікона “Марыя – Сталіца Мудрасці”, якая пілігрымавала ўвесь гэты год па Афрыцы. Дэлегацыя афрыканскіх юнакоў і дзяўчат перадала яе сваім іспанскім аднагодкам, якія возьмуць яе з сабой на радзіму. Ікона будзе пілігрымаваць па ўніверсітэтах Іспаніі, што стане адным з этапаў падрыхтоўкі да 26 Сусветнага дня моладзі.

Ад імя выкладчыкаў да Папы звярнуўся рэктар рымскага ўніверсітэта “Tor Vergata” Рэнато Лаўро, у сваю чаргу, ад імя студэнтаў Святога Айца прывітала Паола Тома студэнтка ўніверсітэта “LUISS” імя Гвідо Карлі.








All the contents on this site are copyrighted ©.