Ратэрдам: рэлігійныя і палітычныя лідэры заахвочваюць моладзь Еўропы да салідарнасці
Да будаўніцтва справядлівасці,
сапраўднай любові і салідарнасці заахвочваць удзельнікаў 33 Еўрапейскай сустрэчы моладзі
ў Ратэрдаме рэлігійныя і палітычныя лідэры. Іх звароты да ўдзельнікаў сустрэчы, якая
распачынаецца 28 снежня апублікавала экуменічная супольнасць у Тэзэ.
Генеральны
сакратар ААН Пан Гі Мун напісаў, між іншым. "У эпоху, калі выклікі пераходзяць межы
і носяць глабальны характар, наша будучыня залежыць ад таго, як мы будзем працаваць
разам... Я спадзяюся, што вы панесіцё полымя сусветнай салідарнасці і іншыя каштоўнасці
ААН, каб дапамагчы нам прайсці праз гэты цяжкі час спроб і дапамагчы Арганізацыі Аб'яднаных
Нацый даць свету тое, чаго найбольш патрабуе ў гэты вырашальны момант".
Старшыня
Рады Еўропы Херман ван Рампэй адзначыў: "Тэзэ - само слова напаўняе мяне ўнутранай
радасцю. Тэзэ браты з супольнасці, маладыя і менш маладыя людзі, хрысціянскія рэлігіі
розных канфесій, усе яны, кожны з іх сваёй прысутнасцю нясе нейкую частку надзеі чалавецтву,
якое знаходзіцца на шляху".
Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей I напісаў:
"На вас ляжыць адказнасць за такія паводзіны, якія ў грамадскім жыцці падтрымліваюць
прынцыпы справядлівасці і любові. Вы наша будучыня, будучыня Касцёла, а Касцёл з’яўляецца
вашым жыццём. Наша малітва і благаслаўленне будзе суправаджаць вас".
Арцыбіскуп
Кентэрберыйскі Роуэн Уільямс нагадаў: "Амаль чатыры гады таму, паэт і святар Джордж
Герберт напісаў верш пад назвай "Заклік ", які заканчваецца так: "Прыходзь, мая Радасць,
мая Любоў, маё Сэрца: Радасць, якую нішто не можа адхіліць; Любоў, якую нішто не можа
аддзяліць, Сэрца, радасцю якога ёсць любоў". Жадаю, каб вы змаглі адкрыць у сабе такое
сэрца ў моманты сустрэч і гутарак, абмену вопытам і малітвы".