2010-12-16 12:10:47

Бэнэдыкт XVI на сустрэчы з главой Дома Раманавых: духоўнае адраджэнне Расіі важна для ўсяго свету


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI прыняў 15 снежня ў Ватыкане главу Дома Раманавых вялікую княгіню Марыю Уладзіміраўну.

Сустрэча доўжылася каля паўгадзіны. Гаворка на ёй ішла аб супрацоўніцтве хрысціян перад абліччам сучасных пагроз, паведаміў агенцтву "Інтэрфакс" кіраўнік канцылярыі Дома Раманавых Аляксандр Закатаў.

"Папа прывітаў вялікую княгіню і сказаў, што ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў Расіі, адзначыўшы, што духоўнае адраджэнне Расіі важна для ўсяго свету", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Глава Дома Раманавых падарыла Бэнэдыкту XVI карціну з выявай сустрэчы вялікага князя Сяргея Аляксандравіча і вялікай княгіні Лізаветы Фёдараўны з папам Рымскім Львом XIII.

Вялікі князь Сяргей Аляксандравіч загінуў ад рук тэрарыста 4 лютага 1905 ў Маскве, вялікая княгіня Лізавета Фёдараўна была забітая бальшавікамі ў ліпені 1918 годзе ў горадзе Алапаеўск.

"Ніякіх спецыяльных пытанняў на сустрэчы не абмяркоўвалася", - сказаў прадстаўнік Дома Раманавых.

У паездцы Марыю Уладзіміраўну суправаджае сын - вялікі князь Георгій Міхайлавіч.

Кіраўнік Дома Раманавых знаходзіцца ў Італіі па благаслаўленьні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла для паломніцкага наведвання праваслаўнага Свята-Мікалаеўскага падвор'я ў Бары, якое было перададзена Расіі ў лістападзе 2008 года.

У цяперашні час вялікая княгіня Марыя Уладзіміраўна пражывае ў Іспаніі.







All the contents on this site are copyrighted ©.