2010-12-15 13:45:39

Ірак: муры будуць ахоўваць Касцёлы


RealAudioMP3 У Багдадзе і Масуле ўзводзяцца трохметровыя муры для абароны касцёлаў. Аб гэтым паінфармавала сёння ў Мюнхене міжнароднай ацыя дапамогі „Kirche in Not” (Касцёл у патрэбе), спасылаючыся на сведчанні відавочцаў. Такім чынам урад адрэагаваў на павелічэнне тэрарыстычнай пагрозы для хрысціян падчас Адвэнту.

У змешчаных у муры праходах ўстаноўлены кантрольна-прапускныя пункты са сканерамі. Урад спадзяецца, што гэта паспрыяе прадухіленню далейшых нападаў на хрысціянаў у Іраку – звяртае ўвагу „Kirche in Not”.

Паводле арганізацыі сцены узведзеныя вакол храмаў "вельмі выразны сігнал", дадзены з боку ўладаў для абароны хрысціянскіх супольнасцяў. Касцёльныя ўлады Багдада і Масула абвясцілі, што ў гэтым годзе, з-за пагрозы тэрактаў, урачыстасці Божага Нараджэння будуць адзначацца толькі ў храмах, якія будуць знаходзіцца пад аховай.







All the contents on this site are copyrighted ©.