2010-12-15 12:30:16

Старшыня Еўрапейскага парламента запатрабаваў захавання правоў хрысціянаў у Іраку


RealAudioMP3 Старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузэк заклікаў Еўрапейскі Саюз, каб адной з асноўных тэм яе сустрэч стала бяспека хрысціянаў у Іраку. Пасля сустрэчы з іракскімі біскупамі 14 снежня ў Страсбургу Бузэк сказаў, што фундаменталісцкія групы спрабуюць падзяліць грамадства гэтай краіны, а хрысціяне на працягу двух тысячагоддзяў з'яўляюцца неад'емнай часткай сацыяльнай, культурнай і рэлігійнай рэальнасці Ірака.

Еўрапейскі парламент глыбока ўзрушаны нядаўнімі нападамі на хрысціян, сказаў Бузэк. Ён нагадаў, што праз адсутнасць бяспекі хрысціяне вымушаныя пакідаць краіну. Каля паўмільёна хрысціянаў з Іраку знайшлі прытулак у іншых краінах.

Ад ураду ў Багдадзе Бузэк запатрабаваў роўных правоў для ўсіх грамадзян, для паслядоўнікаў усіх рэлігій.

У склад дэлегацыі, якая знаходзілася ў Еўрапейскім парламенце, ўваходзілі: сірыйска-каталіцкі арцыбіскуп Масулу Базыль Жорж Касмусса, сіра-каталіцкі арцыбіскуп Багдаду Атанас Маці Шаба Матока і халдэйскі дапаможны біскуп сталіцы Іраку Шлемон Вардуні.







All the contents on this site are copyrighted ©.