2010-12-15 12:57:54

Карэя-Японія: Касцёл і бедства самагубства


RealAudioMP3 Тэма самагубства стаяла ў цэнтры ўвагі нядаўняй штогадовай сустрэчы біскупаў Японіі і Паўднёвай Карэі. Гэта вельмі сур'ёзная праблема, закранула грамадскасці абедзвюх краін, дзе колькасць самагубстваў з'яўляецца самым высокім у свеце. Таму, Касцёл імкнецца знайсці эфектыўныя спосабы дапамагчы патэнцыйным самагубцам.

У ходзе сустрэчы гаворка ішла пра вельмі трывожную з'яву заклікаў у Інтэрнэце да "калектыўных самагубстваў". Было адзначана, што такія пакты заключаюць у большасці людзі ізаляваныя, якія на працягу тыдняў не пакідаюць дом і за межамі віртуальных адносін не маюць іншых сувязяў. Менавіта гэтая адсутнасць міжчалавечых сувязяў, якая ўключае, у прыватнасці, характыэрны для высокаразвітых краін распад сям'і і адсутнасць стварэння рэальных сацыяльных сувязяў, паводле біскупаў з'яўляецца адной з асноўных прычын рэзкага павелічэння колькасці самагубстваў. Не без віны застаецца таксама практыкаваная ў Японіі і Карэі мадэль працы, якая базуецца на пастаянным падняцці планкі і ненармальным суперніцтве паміж работнікамі. Нарастаючая ізаляцыя асобы, падрывае яе псіхічную ўстойлівасць, і нават найменшы крызіс або страта працы становіцца матывам, каб пазбавіць сябе жыцця.

Касцёлы Японіі і Паўднёвай Карэі ствараюць месцы сустрэч, дзе патэнцыйныя сагубцы могуць падзяліцца сваім непакоем і атрымаць прафесійную псіхалагічную дапамогу і пастырскую апеку. Касцёл таксама становіцца больш актыўным у Інтэрнэце, таму што там “хаваюцца” людзі з праблемамі, а сетка прапануе ім усё больш старонак, якія заахвочваюць да “супольнай смерці з незнаёмцам”. Касцёл спрабуе звярнуцца да іх, ствараючы ў Інтэрнэце месцы надзеі і заахвочваючы да будавання міжчалавечых адносін. Таксама дзейнічае бясплатны "тэлефон для жыцця". Дзейнасць па дапамозе патэнцыйным самагубцам японскія і карэйскія католікі праводзяць разам з прадстаўнікамі іншых рэлігій.

Каб праілюстраваць сур'ёзнасць сітуацыі варта адзначыць, што ў 1995-2005 гадах колькасць самагубстваў у Карэі ўзрасла ў тры разы. У 2005 годзе, у сярэднім тры чалавекі ў дзень пазбаўлялі сябе жыцця. У тым жа годзе, Карэя мела адзін з самых нізкіх у свеце ўзровень нараджальнасці. У тым жа годзе ў краіне было зафіксавана 1,5 млн. абортаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.