2010-12-14 11:08:19

“L'Osservatore Romano”: важны візіт у парафіі на перыферыі


Галоўны рэдактар газеты “L'Osservatore Romano” Джавані Марыя В’ян крытыкуе ў сённяшнім нумары газеты італьянскія СМІ, якія надалі не шмат увагі нядзельнаму візіту Бэнедыкта XVI у парафію св. Максіміліяна Кольбэ на далёкай перыферыі Вечнага горада.

Папа прамовіў там, "важную гамілію, у якой пракаментаваў, імправізуючы, пытанне, што паставілі Езусу вучні Яна Хрысціцеля: “Ты той, які павінен прыйсці, ці нам чакаць іншага?" "Прамаўляючы як вопытны прапаведнік, канцэнтруючы ўвагу іншых, Бэнэдыкт XVI адклаў падрыхтаваную прамову і пачаў казаць ад сябе. Зрабіў гэта для таго, каб зірнуць на гісторыю апошніх стагоддзяў, узгадваючы шматлікіх прарокаў, ідэолагаў і дыктатараў, якія сказалі: гэта не Езус, гэта мы можам змяніць свет. І змянілі яго, але - як сказаў Папа - пакідаючы вакуум і вялікія разбурэнні: "Гэта не былі яны".

Такім чынам, мы павінны працягваць прасіць Хрыста, думку Якога прадставіў Бэнэдыкт XVI: "Вы бачыце, што Я зрабіў. Я не здзейсніў крывавай рэвалюцыі, не змагаўся з дапамогай сілы са светам, але запаліў шмат лямпаў, якія стварылі вялікае падарожжа святла праз тысячагоддзі". Галоўны рэдактар звяртае ўвагу на тое, што Папа ўзгадаў побач са св. Максіміліянам Кольбэ, Дам’яна дэ Вэстэр і маці Тэрэсу з Калькуты, "таму што" не гвалтоўная сусветная рэвалюцыя, не вялікія абяцанні зменяць свет, але ціхае святло ісціны, якое плыве ад блізкага Бога, які дае нам упэўненасць, што мы не забытыя обо створаныя выпадкова".







All the contents on this site are copyrighted ©.