2010-12-14 16:14:44

Сустрэча модадзі ў Івянцы папярэдзіць Сусветны дзень моладзі ў Мадрыдзе


RealAudioMP3 14 снежня адбылося спатканне арганізацыйнай групы па падрыхтоўцы другога Агульнабеларускага малітоўнага спаткання моладзі, якое будзе традыцыйна праводзіцца у Івянцы з нагоды 26-га Сусветнага дзень моладзі і 20-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай Мітраполіі.

У сувязі з тым, што падчас трывання Сусветных дзен моладзі ў Мадрыдзе ў некаторых дыяцэзіях Беларусі будуць праходзіць пілігрымкі і ўрачыстасці ў мясцовых санктуарыях, было вырашана правесці агульнабеларускую сустрэчу раней, а менавіта з 5-га по 7-е жніўня 2011 года. Гэта таксама дазволіць беларускай дэлегацыі, якая паедзе у Мадрыд, духоўна падрыхтавацца да Сусветнай сустрэчы.

У працы группы прымаў удзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які распавёў нашаму радыё пра некаторыя элементы праграмы маючай адбыцца сустрэчы моладзі ў Івянцы: “Было прынятае мотто спаткання якім будзе “Укаранёныя і збудаваныя на Хрысце, моцныя ў веры”, якое ўзята з паслання Папы на наступны сусветны дзень моладзі. Адметным элементам сустрэчы будуць тры канферэнцыі прысвечаныя гэтым тэмам, якія Папа закранае ў сваім пасланні. Найперш хрысціянін павінен быць укаранёны ў Хрысце, ён павінен будаваць сваё жыцце на Хрысце, на Яго Евангеллі і гэтым самым павінен узрастаць у веры. Таксама будзе прэзэнтацыя дяцэзій, а менавіта санктуарыяў, святых месцаў, касцёлаў, каб моладзь лепей ведала Касцёл у Беларусі.“

Падчас спаткання моладзі будуць арганізаваныя тэматычныя круглыя сталы на тэмы: Дабрачыннасць і валантарыят, пакліканне да Божага служэння, хрысціянская сям’я, псіхалогія маладога чалавека, малітоўныя групы, пагроза акультызму, субкультуры, Касцёл і СМІ, вера і мастацтва.

Напрыканцы кожнага дня запланаваныя музычныя канцэрты з узделам гуртоў беларускіх семінарый у Гродне і Пінску а таксама ўдзельнікаў “Музычнай майстэрні” якая традыцыйна праходзіць штогод у Івянцы пад кіраўніцтвам Яна Паспяшальскага з Польшчы.
На заканчэнне спаткання ў зямлю прывезеную з усіх дыяцэзій Беларусі будзе пасаджана дрэва, як сімвал таго, што мы павінны быць укараненыя ў навучанне Касцёла і гэтыя карані павінны быць у кожнай дыяцэзіі.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да маладых слухачоў Ватынскага радыё з запрашэннем: “Ад усяго сэрца запрашаю моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі, а таксама і гасцей, якія чуюць нас і ведаюць пра гэтую падзею, прыняць у ёй удзел, бо гэта будзе добрае падрыхтаванне да Сусветных дзён моладзі, моладзь пазнае адзін аднаго. Разам будзем праслаўляць Пана, каб укараняцца ў хрысціянскім навучанні, будаваць сваё жыццё на навучанні Евангелля, быць моцнымі ў сваёй веры, каб кожны з нас мог адказаць на выклікі нашага часу”







All the contents on this site are copyrighted ©.