2010-12-14 11:31:31

Рым: кангрэс аб духоўнай апецы над супрацоўнікамі цыркаў і лунапаркаў


RealAudioMP3 "Цыркі і лунапаркі – знак надзеі ў глабалізаваным свеце". Пасядзжэнне на гэту тэму праводзяць у Рыме душпастыры работнікаў цырка. Іх восьмы Міжнародны кангрэс працягнецца да 16 снежня. Яго арганізавала Папская рада пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.

Як паведаміў старшыня гэтай ватыканскай дыкастэрыі, мяркуецца, што толькі ў Еўрапейскім Саюзе налічваецца ад 600 да 1000 цыркаў, а ва ўсім свеце мільёны людзей робіць вандроўныя прадстаўленні, ці працуе ў парках забаў, як сезонных так і стацыянарных. "Цыркі і атракцыёны выклікаць у нас станоўчыя эмоцыі. З’яўляюцца знакам надзеі на свет больш згодны, які характарызуецца павагай і разуменнем, - сказаў арцыбіскуп Антоніо Марыя Вэльё. - А з хрысціянскага пункту гледжання пастаянны рух вандроўных артыстаў нагадвае нам, што мы ўсе пілігрымы ў гэтым свеце і наша канчатковая мэта – поўная радасць з Богам. Вандроўны стыль артыстаў цырка робіць немагчымым іх нармальнае парафіяльнае жыццё, аднак, яны маюць патрэбу ў падтрымцы сваёй веры, і гэта павінна быць адным з момантаў душпастырства мясцовых Касцёлаў. Мы хочам, каб парафіі адкрываліся на гэтых людзей. Іх прысутнасць, хоць і кароткая, можа быць магчымасцю адрадзіць парафіяльныя супольнасці, якія могуць уключацца ў набажэнствы пад цыркавым шатром. Артысты, у сваю чаргу, могуць выступаць на парафіяльных урачыстасцях".

Працы Міжнароднага кангрэса душпастырства цыркаў і лунапаркаў з’яўляюцца не толькі магчымасцю абмену вопытам. У праграму ўключаны сведчанні артыстаў цырка з Чылі, Францыі, Італіі і ЗША на тэму пераказання веры і каштоўнасцяў у сямейнай традыцыі іх асяроддзя. Заўтра, 15 снежня ўдзельнікі кангрэса будуць прысутнічаць на агульнай аўдыенцыі з удзелам Бэнэдыкта XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.