2010-12-13 16:06:23

Хрысціяне ў Індыі: парушэнне правоў чалавека не памяншаецца, а павялічваецца


RealAudioMP3 У Індыі колькасць фактаў парушэння правоў чалавека не толькі не памяншаецца, але яшчэ больш павялічваецца, - кажа Генеральная рада індыйскіх хрысціянаў. У сваёй заяве Рада асудзіла стаўленне ўладаў да невялікай хрысціянскай меньшасці ў гэтай краіне.

"Для нас з’яўляецца вельмі балючым той факт, што ўлады штата Орыса затрымліваюць ўстанаўленне справядлівасці, якой так вельмі чакаюць ахвяры антыхрысьціянскіх пагромаў, а асабліва ў выпадку згвалтавання законнай сястры", - сказаў старшыня Рады Саян Джордж. Ён падкрэсліў, што арганізацыя настойліва просіць ўрад быць адчувальным да правоў хрысціянаў у Індыі.

Джордж кажа, што прынятыя штатам Карнатака спробы схаваць праўду аб нападах на хрысціянаў, магчыма з’ўляюцца вынікам няздольнасці спыніць іх ці не падвяргаць крытыцы кіруючую партыю (групу індуісцкіх нацыяналістаў). Няма допытаў абвінавачаных, якія могуць вольна хадзіць па вуліцах сярод белага дня, як героі, таму што не было нават спроб апытаць іх. "Гэта яскравы жэст з боку ўладаў, які паказвае іх пазіцію ці спробу схаваць іншых саўдзельнікаў злачынства", - заявіў старшыня Рады.

Ён адзначыў, што працягваюцца напады на хрысціянскія храмы, хоць яны і могуць быць зроблены з меншай жорсткасцю. Акрамя таго, ніжэйшыя чыны афіцэраў паліцыі часта з’яўляюцца саўдзельнікамі. Гэта вялікая небяспека, таму што гэта можа стаць пагрозай для грамадства, - сказаў індыйскі хрысціянскі актывіст.

Ён таксама нагадаў, што ў раёнах Мангалуру і Удупі ў штаце Карнатака з 2008 года было здзейснена 133 напады на паслядоўнікаў Хрыста. "Гэта добра спланаваная праграма, распрацаваная, каб тэрарызаваць хрысціянскія суполкі ў гэтым штаце, асабліва тых, хто прыняў хрысціянства ў апошнія гады", - дадаў Джордж.

"Парушэнні правоў чалавека растуць замест таго, каб змяншацца і гэта жудасная рэальнасць, якой мы павінны супрацьстаяць", - кажа айцец-езуіт Седрык Пракаш, дырэктар езуіцкага цэнтру правоў чалавека "Прашант” ў Ахмедабадзе, што на захадзе Індыі. Ён нагадвае, што тысячы членаў розных плямёнаў не маюць доступу да лясоў, зямлі і вады, якія калісьці належалі ім. Як напрыклад Даліты, у большасці рэгіёнаў краіны, перш за ўсё жанчыны і дзеці з’яўляюцца мэтай любога гвалту і злоўжыванняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.