Прэзідэнт Украіны зліквідаваў Камітэт па справах нацыянальнасцяў і рэлігій
Прэзідэнт Украіны
Віктар Януковіч зліквідаваў Дзяржаўны камітэт па справах нацыянальнасцяў і рэлігій.
Яго задачы возьме на сябе таксама рэарганізаванае Міністэрства культуры гэтай краіны.
Рашэнне ў дадзенай справе заключае ў сябе ўказ кіраўніка дзяржавы "Аб аптымізацыі
сістэмы цэнтральных органаў выканаўчай улады", абвешчаны з 9 на 10 снежня ў Кіеве.
Па
дадзеных прэс-службы Прэзідэнта, гэты дакумент прадугледжвае далёка ідучыя змены ў
цэнтральным апараце ўлады, імкнецца ліквідаваць дубляванне паўнамоцтваў некаторых
пасадаў, каб забяспечыць зніжэнне колькасці выканаўчага апарату і выдаткі, звязаныя
з яго ўтрыманнем.
Навіна аб ліквідацыі цэнтральнага дзяржаўнага органу па
справах рэлігій выклікала хвалю каментароў сярод назіральнікаў грамадскага жыцця Украіны.
Па словах юрыста Максіма Васіна - выканаўчага дырэктара Інстытута рэлігійнай свабоды
- рашэнне Прэзідэнта, верагодна, пацягне за сабой неабходнасць унясення паправак у
дзеючае заканадаўства ў гэтай галіне, асабліва ў Закон "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных
арганізацыях". Яго 30 артыкул прадугледжвае існаванне асобнага дзяржаўнага органа
па справах рэлігій. Агульнаўкраінская рада Касцёлаў і рэлігійных арганізацыяў і многія
іншыя міжканфесійныя асацыяцыі неаднаразова выступалі супраць унясення якіх-небудзь
змен у гэты Закон. На іх думку, у цяперашніх умовах, якія кольвечы змены пагражаюць
памяншэннем рэлігійнай свабоды ў краіне, - падкрэсліў Васін.