Біскупы Англіі і Уэльса абвясцілі, што будуць адзначаць год каталіцкай адукацыі
Гэта – падзячны адказ
на пастырскі вераснёўскі візіт Бэнэдыкта XVI у Злучанае Каралеўства. Аб гэтым заявіў
прэзідэнт Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Англіі і Уэльса, арцыбіскуп Вінцэнт Нікалс
падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі. "У святкаванні Года пройдзе азнаменаванне 150
годдзя супрацоўніцтва каталіцкай адукацыі з урадам дзеля адзінай мэты - забяспечыць
выдатную адукацыю моладзі", растлумачыў ён.
На сваім апошнім пасяджэнні біскупы
Англіі і Уэлса адзначылі:"Візіт даў нам новую ўпэўненасць і дапамог атрымаць новы
імпульс нашай ідэнтычнасці як католікаў. Мы хочам узмацніць гэтую ідэнтычнасць
асоб, якая караніцца ў дары веры і з'яўляецца крыніцай шчодрасці".
Прэлаты
падзякавалі Папу за тое, што "заахвоціў працягваць працу для поўнага бачнага адзінства
Касцёла у часе падрыхтоўкі стварэння ардынатарыяту і за тое, што "даў нам Блаславёнага
- Джона Генры Ньюмана, як ўзор сапраўднага вучня Хрыстовага для Злучанага Каралеўства".