Беларускім скаўтам яго перададуць 17 снежня 2010 году на польска-беларускай мяжы
каля Гродна польскія скаўты.
Сустрэча агню ў Мінску адбудзецца 18 снежня ў
мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. На пачатку св. Імшы
ў 12 гадзін раніцы нашы скаўткі і скаўты разам з аднагодкамі з цэлай Еўропы ўрачыста
ўнясуць Бэтлеемскі агонь у архікатэдру. Адтуль ён адразу будзе перададзены ў касцёл
святых Сымона і Алены.
Потым Бэтлеемскі агонь будзе перададзены ў іншыя парафіі
Мінска, Барысава, Івянца, Гомеля, Паставаў, Глыбокага і Лынтупаў. У гэтым годзе
Бэтлеемскі агонь ужо ў адзінаццаты раз будзе прывезены ў Беларусь.
Некалькі
разоў маршрут яго носьбітаў пралягаў з аўстрыйскага Лінцу, дзе ў 1986 годзе адразілі
цудоўную перадкалядную традыцыю, праз Рым, дзе атрымлівалі благаслаўленне ў базіліцы
святога Пятра ў прысутнасці шматлікіх беларускіх дзетак і падлеткаў, якія каля 2 дзесяцігоддзяў
на калядныя канікулы прыбываюць у каталіцкія італьянскія сем'і з Чарнобыльскай зоны.