2010-12-11 17:06:00

«Хрысціянства ў Еўропе: погляд у мінулае або шлях у будучыню?» - позірк з БДУ


Сёння Інстытут тэалогіі Белдзяржуніверсітэта завяршае тэматычную міжнародную студэнцкую канферэнцыю.У Мінску сустрэліся дакладчыкі з вядучых беларускіх універсітэтаў, а таксама з Расіі, ЗША, Германіі, Італіі – студэнты, выкладчыкі і прафесары розных хрысціянскіх намінацый.

«Ні нігілізм, ні рацыяналізм не з'яўляюцца стваральнымі, бо няма будучыні без мінулага, як і няма будучыні без трансфармацыі мінулага. Але калі выбар каштоўнасцяў і ідэалаў - гэта заўсёды прэрагатыва маладосці, то вопыт, часам станоўчы, а часам адмоўны, - гэта здабытак ўзросту. І гэты вопыт трэба ведаць і паважаць », - падкрэсліў у прывітальным слове да гасцей і гаспадароў першы прарэктар Інстытута тэалогіі епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

У суботу 11 снежня праходзяць пасяджэння секцый «Хрысціянскія каштоўнасці як аснова сацыяльна-эканамічнай устойлівасці грамадства», «Рэлігійныя і маральныя матывы ў літаратуры», «Christianity in Europe: looking back at the past or going ahead to the future".

Па выніках працаў мяркуецца выхад зборніку.







All the contents on this site are copyrighted ©.