Octava Dies айца Фэдэрыко Ламбардзі. Хрысціяне – ахвяры нецярпімасці
Рубрыка
Octava Dies Генеральнага дырэктара Ватыканскага радыё ксяндза Ламбардзі прысвечана
сёння тэме неталерантнасці і дыскрымінацыі супраць хрысціянаў Еўропы на аснове прадстаўленага
ў рамках праходзячай ў Вене сустрэчы па Свабодзе веравызнання(ОБСЕ) адпаведнага Рапарту.
На
самым пачатку сваіх разважанняў ксёндз Ламбардзі сцвярджае, што справаздача Камітэта
па назіранню за нецярпімасцю і дыскрымінацыяй супраць хрысціянаў у Еўропе з'яўляецца
дакументам, які заслугоўвае асаблівае ўвагі. Гаворка ў ім ідзе галоўным чынам пра
гвалт і дыскрымінацыю ў дачыненні да хрысціянаў у шэрагу краін Блізкага Усходу. І
гэта правільна, бо там працягваюцца жудасныя тэрарыстычныя акты. Але хрысціяне сутыкаюцца
з растучымі цяжкасцямі і ў іншых геаграфічных каардынатах і культурных сітуацыях.
На нядаўнім саміце АБСЭ ў Астане (Казахстан) Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал
Тарчызіо Бертоне моцна сцвердзіў думку аб тым, каб "міжнародная супольнасць змагалася
з нецярпімасцю і дыскрымінацыяй у дачыненні да хрысціян з той жа рашучасцю, з якой
змагацца супраць нянавісці у дачыненні да іншых рэлігійных суполак і апісаў шырокі
спектр формаў нецярпімасці ў розных сферах сучаснага жыцця.
Сам Папа у сваёй
знакамітай прамове ў Вэстмінстэр-Холе ў Лондане выказаў "заклапочанасць у сувязі
з ростам маргіналізацыі рэлігіі, асабліва хрысціянства, ... нават у краінах, якія
наогул надаюць вялікае значэнне цярпімасці".
Важнасць выйшаўшай справаздачы
менавіта ў скрупулёзнасці доўгага і падрабязнага шэрагу прыкладаў нецярпімасці ў адносінах
да хрысціян у Еўропе:гэта акты, што гавораць аб растучай енянавісці і вандалізме да
касцёлаў і рэлігійных сімвалаў, ажно да знакаў нянавісці і ганьбавання ў адрас людзей.
Рапарт, пра які вядзем гаворку -гэта аснова для ацэнкі маштабаў і характару
з'явы, істотная прапанова для разважання і праявы палітычнай і сацыяльнай волі. Усе
людзі добрай волі заклапочаны абаронай хрысціянства і яго каштоўнасцей, станам талерантнасці
і свабоды выказвання меркаванняў і веравызнання. Таму што, як адзначыў Папа ў Вэстмінстэр-Холе
падчас пастырскага візіту ў Вялікабрытанію,- "Рэлігія - не праблема, якая патрабуе
рашэння, але жыццёва важны фактар, які ўносіць свой уклад у грамадскія дэбаты".