“Ойча Наш”. Галоўная
малітва хрысціанаў на беларускай мове ўпершыню з’явіцца ў каталіцкім храме на Святой
Зямлі. Яна ўпрыгожыць сцяну аднаіменнага касцёла “Pater Noster” в Ерусаліме, дзе ўжо
размешчана больш за 130 такіх табліц з малітвамі на нацыянальных мовах. Ініцыятар
гэтай падзеі – арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілеўскі.
Усталяваць
і асвяціць дошку плануецца падчас беларускай пілігрымкі на Святую Зямлю, якая адбудзецца
з 28 красавіка па 5 мая будучага года. Перамовы аб размяшчэнні табліцы былі складанымі
і не вельмі хуткімі – цягнуліся амаль год. Але дакументы атрыманы, і майстры ўжо прыступілі
да вырабу. Усе дэталі ўзгоднены – аж да шрыфта, переносаў і выгляду – «беларуская»
дошка будзе вельмі заўважальная: з цёмнай керамікі, 2 метры ў вышыню і метр дваццаць
у шырыню.