2010-12-10 13:40:37

Рым прымае навуковую канферэнцыю “Апостальская Сталіца –Украіна: дзеля хрысціянскай Еўропы”


RealAudioMP3 Над праблемамі і перспектывамі развіцця Украіны на падставе хрысціянскіх каштоўнасцяў з дыпламатычнага, рэлігійнага і культурнага пункту гледжання разважалі прысутныя на канферэнцыі ў Папскім універсітэце св. Тамаша Аквінскага (“Анджэлікум”).

Вяртанне рэлігійнага пачуцця і пашырэнне дыялогу з Еўропай таксама стаялі ў цэнтры разважанняў удзельнікаў, сярод якіх былі навукоўцы, прадстаўнікі ўладаў і высокія рэлігійныя дзеячы.

Працу ўзначаліў прэфект ватыканскай Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Леанарда Сандры. З украінскага боку прыбылі прадстаўнікі рыма-каталіцкага і грэка-каталіцкага Касцёлаў, а таксама Праваслаўнай Царквы.

Калі папа Ян Павел ІІ наведаў ў 2001 годзе з пастырскім візітам Украіну, ён выказаў пажаданне, каб краіна, абапіраючыся на сваю вялікую гістарычную спадчыну абаронцы Еўропы ў сваёй нястомнай і гераічнай барацьбе з захопнікамі, хутчэй і поўнасцю магла “уліцца ў Еўропу, якая прасцягнецца на ўвесь кантынент - ад Атлантычнага акіяну да Урала”.







All the contents on this site are copyrighted ©.